Прыазёрная (Баранавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Балабановічы)
Вёска
Прыазёрная
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Балабановічы, Балобанавічы
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 860 071
Прыазёрная на карце Беларусі ±
Прыазёрная (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Прыазёрная (Баранавіцкі раён)
Прыазёрная (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Прыазёрная (Баранавіцкі раён)

Прыазёрная[1] (трансліт.: Pryaziornaja, руск.: Приозёрная, раней Балабановічы (Балобанавічы)) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 8 км на захад ад Баранавіч, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Бараўцы на лініі Баранавічы—Ваўкавыск.

Да вёскі далучаны хутар Гельда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з канца 16 стагоддзя пад назвай Балабановічы (Балобанавічы).

З 1793 года ў складзе Расійскай іімперыі.

У 1869 годзе тут адкрыта школа граматы.

На пачатак 20 стагоддзя Балабановічы ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 90 двароў, 780 жыхароў. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак — 5 двароў, каля 40 жыхароў

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лістапада 1959 года цэнтр Балабанавіцкага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

З 17 лістапада 1959 года па 22 сакавіка 1962 года ў складзе Палонкаўскага сельсавета[2]. У 1969 годзе Балабановічы перайменаваны ў Прыазёрную.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рамонтна-механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Пачатковая школа
  • Бібліятэка
  • Клуб
  • Фельчарска-акушэрскіі пункт
  • Магазін
  • Аддзяленне сувязі

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 49 дамоў, 327 жыхароў (1921)
  • 564 жыхары (1939)
  • 160 двароў, 405 жыхароў (1998)
  • 156 гаспадарак, 427 жыхароў (2005)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла воінаў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]