Банкаўская сістэма Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Банкаўская сістэма Беларусі як незалежнай дзяржавы пачала складвацца ў 1991 годзе. Складаецца яна з двух узроўняў: Нацыянальнага банка Беларусі і камерцыйных банкаў.

Па дадзеных на 1 ліпеня 2006 года, аб'ём банкаўскіх фондаў складаў 6 трлн 870,8 млрд беларускіх рублёў (704,7 тыс. рублёў або 328,7 долара на чалавека). Па дадзеных на 1 ліпеня 2005, на аднаго жыхара прыходзілася 490,1 тыс. рублёў, што было эквівалентна 228 доларам [1].

За 2007 год уклады насельніцтва ў беларускіх рублях і валюце ў беларускіх банках павялічыліся на 35,2%, склаўшы сумарна больш $4,9 млрд. Дэпазіты ў нацыянальнай валюце ўзраслі за год на Br1, 45 трлн дасягнуўшы Br6, 8 трлн, а ў замежнай — на $ 600300000, дасягнуўшы $ 1,76 млрд.[2] Такім чынам, на 1 студзеня 2008 на аднаго жыхара краіны прыходзіцца $503 банкаўскіх укладаў.

Па дадзеных Нацбанка Беларусі, аб'ём прыцягнутых грашовых сродкаў насельніцтва ў банкаўскіх укладах, аблігацыях і ашчадных сертыфікатах на 1 красавіка 2007 года склаў 8,3 трлн беларускіх рублёў. Такім чынам, у сярэднім на аднаго жыхара Беларусі на той момант прыходзілася 854 тыс. рублёў (400 долараў) [3].

9 лістапада 2008 г. у эфіры беларускай тэлекампаніі СТБ была агучана афіцыйная інфармацыя аб тым, што ў пераліку на кожнага жыхара рэспублікі ў банках прыцягнута сродкаў ужо на суму не менш 650 долараў у эквіваленце[Крыніца?].

Прыведзеныя дадзеныя ў цэлым сведчаць аб даверы грамадзян Беларусі да айчыннай банкаўскай сістэмы.

На пачатак 2010 года каля 70% беларускіх сямей мелі ўклады ў беларускіх банках[4].

Камерцыйныя банкі Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі