Перайсці да зместу

Банк інвестыцыйных тэхналогій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Банк інвестыцыйных тэхналогій
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 2012
Размяшчэнне Беларусь
Ключавыя постаці Ігар Гулеўскі (в. а. старшыні праўлення)
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Сайт bit-bank.by

Закрытае акцыянернае таварыства «Банк інвестыцы́йных тэхналогій» (скарочана ЗАТ БІТ-Банк) — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.

Адзіны офіс: 220035 Мінск, пр-т Машэрава, 76А, пам. 3.

S.W.I.F.T. BITM BY22; УНП 807000242; БІК 153001777; АКПА 380262845000.

Банк быў зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2012 года № 55 [1]. Акцыянерамі сталі замежная кампанія Luxrose Ltd. (Рэспубліка Кіпр, 90 % акцый), кампанія СТАА «Лакі Керэнсі» (Рэспубліка Беларусь, 10 %)[2].

7 мая 2015 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь адклікаў ліцэнзію БІТ-банка.

  1. Банкі, якія дзейнічаюць. Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (13 жніўня 2013).
  2. Агульная інфармацыя пра банк (руск.)(недаступная спасылка). Інфармацыя пра банк. ЗАТ «БІТ-Банк» (13 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 16 лістапада 2021.