Сяргей Антонавіч Дубінскі
Сяргей Антонавіч Дубінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 (25) кастрычніка 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1937 (52 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык, навуковы супрацоўнік |
Месца працы | |
Альма-матар |
Сяргей Антонавіч Дубінскі (13 (25) кастрычніка 1884, в. Наройкі, Бельскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Падляшскае ваяводства, Польшча — 27 жніўня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі археолаг, гісторык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і святара. Спачатку вучыўся ў царкоўнапрыходскім вучылішчы, потым – Віленскай духоўнай семінарыі. У 1905 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Юр'еўскага універсітэта. Праз год з-за рэзкага пагаршэння зроку быў вымушаны перайсці на гісторыка-філалагічны факультэт. У 1907 годзе перавёўся ў Санкт-Пецярбургскі Імператарскі ўніверсітэт. З 1909 года стаў пастаянным удзельнікам археалагічнага семінара, які пачаў дзейнічаць пры ўніверсітэце. Пасля заканчэння універсітэта (1914) настаўнічаў спачатку ў Вільні, потым ў эвакуацыі ў г. Белябей Уфімскай губерні. У 1917 годзе быў абраны старшынёй Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў г. Белябей.
У 1921 годзе вярнуўся ў Беларусь. Працаваў настаўнікам у Мінску, прымаў удзел у рабоце Цэнтральнай камісіі па ліквідацыі непісьменнасці. З 1924 года, пасля аднаўлення работы таварыства гісторыі і старажытнасці, прымаў актыўны ўдзел у яго дзейнасці. З 1925 года ў Інстытуце беларускай культуры: член гісторыка-археалагічная камісіі, аспірант, навуковы супрацоўнік. З 1929 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, дзе займаўся вывучэннем археалагічных помнікаў ранняга жалезнага веку і эпохі Сярэднявечча.
Летам 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі», але праз пэўны час вызвалены. Праз цяжкае становішча ў тоечаснай акадэмічнай навукі ў Беларусі быў вымушаны з’ехаць у Ленінград. З 1933 года ён навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (рус. ГАИМК). Працаваў старшым архіварыусам навуковага археалагічнага архіва, потым старшым навуковым супрацоўнікам.
У 1937 годзе абвінавачаны ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы, арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958 г.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў пераважна помнікі ранняга жалезнага веку і сярэднявечча, курганныя старыжтнасці ў Бельскім павеце, гарадзішчы і магільнікі Бабруйшчыны, Віцебшчыны, Міншчыны, Магілёўшчыны і Мазыршчыны. У 1926—1928 гг. вывучаў гарадзішчы Банцараўшчына і Чаркасава, якія аднёс да даславянскага часу. Склаў першую археалагічную карту Магілёўскай вобласці (1937, не захавалася), а таксама археалагічную карту Беларусі. Падрыхтаваў і выдаў першую бібліяграфію па археалогіі Беларусі і сумежных краін (Мн., 1933), у якую ўключыў працы па дакласавым грамадстве, раннім феадалізме, нумізматыцы, сфрагістыцы, архітэктуры, абарончых земляных збудаваннях.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Чаркасоўскае гарадзішча пад Оршай; Гарадзішча каля в. Германоў Аршанскай акругі; Доследы культур жалезнага перыяду на БССР у 1929 г. // Запіскі Аддзела гуманітарных навук Беларускай Акадэміі навук, 1930, кн. 11. Працы археалагічнай камісіі, т. 2.
- Бібліяграфія па археалогіі Беларусі і сумежных краін. — Мн., 1933.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 242. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 305.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Вяргей В. С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992;
- Каробушкіна Т. М. Археолаг С. А. Дубінскі // ПГКБ. 1986, № 4;
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Гродзенская губерня)
- Памерлі 27 жніўня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
- Выпускнікі СПбДУ
- Нарадзіліся ў Семятыцкім павеце
- Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
- Археолагі Беларусі
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР
- Рэабілітаваныя ў СССР