Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя
Аляксандр Дзмітрыевіч Каваленя | |
Дата нараджэння | 21 лютага (5 сакавіка) 1895 |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1937 (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Альма-матар |
Аляксандр Дзмітрыевіч Кавале́ня (1895, в. Кашніцы, Гродзенскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Бераставіцкі раён — 27 жніўня 1937, Мінск) — беларускі археолаг.
Праца[правіць | правіць зыходнік]
У 1929 годзе скончыў БДУ. Яшчэ ў студэнцкія гады праводзіў раскопкі ў Тураве (1927). З 1932 навуковы супрацоўнік секцыі археалогіі Інстытуту гісторыі БелАН. Даследаваў унікальныя помнікі — стаянкі палеаліту (Бердыж, Юравічы). Збіраў матэрыялы для археалагічнай карты Беларусі. Займаўся вывучэннем старажытнага Мінску.
Адзін з «бацькоў беларускай археалогіі». Разам з Аляксандрам Ляўданскім, Сяргеем Дубінскім з'яўляецца адным з аўтараў трохтомнага выдання «Працаў» — навуковага зборніка Інбелкульта па археалогіі. Падрыхтаваны вучонымі чацверты том «Працаў» не пабачыў свет — быў знішчаны органамі НКВД у наборы.
Арыштаваны ў 1937. Расстраляны 28 жніўня 1937 г. па абвінавачанні ў шпіянажы на карысць Польшчы. Рэабілітаваны 16 кастрычніка 1958.
Рэпрэсіі[правіць | правіць зыходнік]
Забойства Кавалені, Ляўданскага, Дубінскага, сыход у нябыт іншых даследчыкаў азначаў амаль поўнае вынішчэнне беларускай археалагічнай навукі. Страты павялічыліся вайной.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У Курапатах стаіць вялікі дубовы крыж — знак памяці сучаснага пакалення археолагаў пра нявінна забітых калег, якія закладалі падмурак акадэмічнай археалогіі: Аляксандру Ляўданскаму, Аляксандру Каваленю, Сяргею Дубінскаму.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8