Перайсці да зместу

Барыс Іванавіч Луцэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Барыс Луцэнка)
Барыс Іванавіч Луцэнка
Выступленне Барыса Луцэнка на адкрыцці арт-праекта «Разумны метал» у Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі 22 кастрычніка 2014 года.
Выступленне Барыса Луцэнка на адкрыцці арт-праекта «Разумны метал» у Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі 22 кастрычніка 2014 года.
Імя пры нараджэнні руск.: Борис Иванович Луценко
Дата нараджэння 16 верасня 1937(1937-09-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2020(2020-02-05) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія рэжысёр, сцэнарыст
Тэатр
Член у
Прэміі
Узнагароды
IMDb ID 7767125
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары́с Іва́навіч Луцэ́нка (16 верасня 1937, Майкоп, РСФСР — 5 лютага 2020[1], Мінск, Беларусь) — беларускі тэатральны рэжысёр, народны артыст Беларусі (1995).

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Юнацтва і маладосць

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 верасня 1937 года ў Майкопе (Краснадарскі край, РСФСР[2]), у сям’і служачага. Скончыў чыгуначны тэхнікум у Растове-на-Доне. Працаваў інжынерам-тэхнолагам у дэпо г. Лінькі, дзе стварыў уласны тэатр, ставіў спектаклі і адначасова іграў на сцэне.

Па сканчэнні курсаў акцёрскага майстэрства пры Доме ветэранаў у Рузе стаў рэжысёрам сызранскага тэатра. У 19621967 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1970 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў[3].

Купалаўскі тэатр (1967—1973)

[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе прыняты ў Беларускі тэатр імя Я. Купалы, дзе паставіў шэраг запамінальных спектакляў: «Рудабельская рэспубліка» паводле Сяргея Грахоўскага (1968), «Памяць сэрца» Аляксандра Карнейчука (1970), «Зацюканы апостал» Андрэя Макаёнка (1971), «Раскіданае гняздо» (1972) і інш.

Рускі тэатр (1973—1981)

[правіць | правіць зыходнік]

У 19731981 гадах — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Паставіў «Макбет» Уільяма Шэкспіра (1974), «Трохграшовая опера» Бертальда Брэхта (1976), «Апошнія» Максіма Горкага (1976), з У. Маланкіным, «Трагедыя чалавека» Імрэ Мадача (1979). Спектаклі «Макбет» і «Трагедыя чалавека» сталі пераможцамі на міжнародным фестывалі ў Венгрыі (1979).

Купалаўскі тэатр (1981—1982)

[правіць | правіць зыходнік]

У 19811982 — рэжысёр Купалаўскага тэатра.

Партрэт Барыса Луцэнкі пэндзля Аляксея Кузьміча, 2001 год.

Тэатр-студыя кінаакцёра (1982—1991)

[правіць | правіць зыходнік]

У 19821991 — галоўны рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра. Найбольш удалыя спектаклі: «Глядзіце, хто прыйшоў» Уладзіміра Аро, «Шчасце маё, або Папяровы тэлефон» Аляксандра Чарвінскага (абедзве 1983), «Не баюся Вірджыніі Вульф» Эдварда Олбі (1985), «Гамлет» Уільяма Шэкспіра (1988) і «Генералы ў спадніцах» Жана Ануя (1990).

Рускі тэатр (з 1991)

[правіць | правіць зыходнік]

У 19912007 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. У 2002 годзе паставіў п’есу па паэме Я. Купалы «Сон на кургане». Перыяд 20032004 гадоў для Луцэнкі быў адзначаны такімі высокамастацкімі пастаноўкамі, як рок-опера кампазітара Аляксея Еранькова «Анджэла і іншыя», пастаўленая па творах Аляксандра Пушкіна, спектаклі «Перад захадам сонца» Герхарта Гауптмана і «Паведамленне Марыі» Поля Кладэля.

З 2007 года — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Ставіў спектаклі ў тэатрах Берліна, Вільнюса, Жэневы.

Зняў кінастужку «Раскіданае гняздо» (1982). На Рэспубліканскім тэлебачанні ажыццявіў пастаноўку фільмаў-спектакляў «Зацюканы апостал» (1982) і «Вяртанне ў Хатынь» (1985).

Памёр 5 лютага 2020 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Зноскі

  1. Памёр рэжысёр Барыс Луцэнка. euroradio.fm. Праверана 5 лютага 2020.
  2. Ганна Соўсь. Б.Луцэнка: «Хачу заняцца сваёй творчасцю». Культура. Радыё «Свабода» (18 верасня 2010).
  3. Луцэнка Барыс. Электронная энцыклапедыя «Slounik.org» (18 верасня 2010).
  4. Луценко Борис Иванович(недаступная спасылка). Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага (18 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2010. Праверана 21 чэрвеня 2012.
  • Арлоў У. Адзін з наймаладых дзеячаў мастацтва(недаступная спасылка)// Культура. 2007. Верасень.
  • Каляда А. А. Луцэнка Барыс Іванавіч// Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949—2004 гады). Мн.: Бел. дзярж. акад. мастацтваў, 2005. С. 30.
  • Луцэнка Барыс Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 9. — Мн.: БелЭН, 1999. С. 377.
  • Луцэнка Барыс Іванавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. Т. 2. Мн., 2003. С. 32-33.