Батальён КАП «Валожын»
Батальён Корпуса аховы памежжа «Валожын» | |
---|---|
Batalion KOP «Wołożyn» | |
Гады існавання | 1927—1939 |
Краіна | Польшча |
Падпарадкаванне | Корпус аховы памежжа |
Уваходзіць у |
Полк КАП «Валожын» → Брыгада КАП «Вільна» |
Тып | батальён |
Дыслакацыя | Валожын |
Войны | Польская абарончая вайна (1939) |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
маёр Ежы Станіслаў Дэмбоўскі маёр Мечыслаў Сакалоўскі |
Батальё́н Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Вало́жын» (польск.: Batalion KOP «Wołożyn») — дваццаць восьмы рэзервовы батальён Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, які размяшчаўся ў Валожыне ў 1927—1939 гадах. Удзельнічаў у Польскай абарончай вайне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры[1]. Увосень 1927 г., падчас чацвёртага этапа арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння быў сфармаваны 28-ы рэзервовы батальён, адзінкай для ўтварэння якога стаў 77-ы пяхотны полк.
У склад батальёна ўвайшлі тры пяхотныя роты, рэзервовы і кулямётны ўзводы. Штат служачых налічваў 22 афіцэры, 164 унтэр-афіцэраў і 501 шараговых жаўнераў. Да канца 1927 года батальён, падпарадкаваны брыгадзе «Вілейка» і размешчаны ў Валожыне прыступіў да службы на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства[2].
У 1929 годзе падраздзяленне было пераназвана ў батальён «Валожын» згодна з правілам, паводле якога адзінкі Корпуса аховы памежжа сталі называцца у адпаведнасці з мясцовасцямі іх дыслакацыі і ўвайшло ў склад аднайменнага палка. На той час рыштунак гарнізона складаўся з 817 вінтовак Бярц’е ўзора 1916 г., 44 ручных кулямётаў «Бергман» узора 1915 г. і 8 станкавых кулямётаў «Гочкіс» узора 1914 года[3].
Пасля правядзення рэарганізацыі «R.2» у 1932 г., адбыліся змены ў складзе батальёна, які стаў складацца з камандавання, узвода сувязі, кулямётнай, школьнай і трох стралковых ротаў. Па звестках 1936 г., у падраздзяленні былі задзейнічаны 22 афіцэры, 64 унтэр-афіцэры, 15 жаўнераў тэрміновай і 649 надтэрміновай службы.
Загадам камандавання ад 23 лютага 1937 года была распачата першая фаза рэканструкцыі Корпуса аховы памежжа «R.3», у выніку чаго батальён атрымаў новую працу. Ён стаў адміністрацыйнай адзінкай для камандавання палка «Валожын», паліцэйскага ўчастка пры ім і станцыі паштовых галубоў «Багданаў»[4].
15 мая 1939 года падраздзяленне стала гаспадарчым аддзелам, у выніку чаго пасада кватармейстара была пераназвана ў пасаду намесніка камандзіра па гаспадарчых справах, пасада цясляра — на гаспадарчага афіцэра, намесніка афіцэра па матэрыялах для ўзбраення — на збройніка, намесніка афіцэра па матэрыялах для харчовых справаў — на харчовага афіцэра[5].
Мабілізацыя і ўдзел у абарончай вайне
[правіць | правіць зыходнік]У красавіку 1939 г. мабілізаваны батальён «Валожын» быў перамешчаны ў раён Жыўца і там уключаны ў склад 1-й горнай брыгады як 3-і батальён другога пяхотнага палка КАП, што падпарадкоўваўся арміі «Кракаў» .
9 верасня 1939 г. частка батальёна пад камандаваннем капітана Пятра Тымкевіча і 4-ы фартыфікацыйны батальён уступілі ў бой з надыходзячымі на Кальбушова падраздзяленнямі 2-й танкавай дывізіі Вермахта. Падчас сутыкнення загінуў паручнік Уладзімір Далецкі.
Пасля адыходу часткі падраздзялення, прызначанай да 1-й горнай брыгады, яго гарнізон і штат не былі адноўлены і ўтварылі арганізацыйную падтрымку батальёну «Івянец»[6].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]
|
|
|
|
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
Камандзіры батальёна[правіць | правіць зыходнік]
|
Штат батальёна ў 1939 годзе[правіць | правіць зыходнік]
|
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дамінічак 1992, с. 111.
- ↑ Прохвіч 2003, с. 33.
- ↑ Канстанкевіч, Прохвіч, Руткевіч 2003, с. 101.
- ↑ Прохвіч 1994, с. 157.
- ↑ Поляк, Прохвіч, Яблонаўскі, Янкоўскі 2001, с. 624,629.
- ↑ Прохвіч 2003, с. 72.
- ↑ Прохвіч 2003, с. 350.
- ↑ а б в г д е ё ж Вішнеўская, Проміньская 2013, с. 9.
- ↑ Поляк, Прохвіч, Яблонаўскі, Янкоўскі 2001, с. 652.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анджэй Канстанкевіч, Ежы Прохвіч, Ян Руткевіч. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. — Варшава: Barwa i Broń, 2003. — ISBN 83-900217-9-4.
- Багуслаў Поляк, Ежы Прохвіч, Марэк Яблонаўскі, Уладзімір Янкоўскі. O niepodległą i granice. Korpus Ochrony Pogranicza 1924—1939. Wybór dokumentów. — Варшава—Пултуск: Wyższa Szkoła Humanistyczna w Pułtusku. Wydział Dziennikarstwa i Nauk Politycznych Uniwersytetu Warszawskiego, 2001. — ISBN 83-88067-48-8.
- Генрык Дамінічак. Granica wschodnia Rzeczypospolitej Polskiej w latach 1919—1939. — Варшава: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992. — ISBN 83-01-10202-0.
- Ежы Прохвіч. Korpus Ochrony Pogranicza w przededniu wojny, Część I. Powstanie i przemiany organizacyjne KOP do 1939 r.. — «Wojskowy Przegląd Historyczny» №3(149)/1994. — Варшава: Czasopisma Wojskowe, 1994. — С. 148—160. — ISBN 0043-7182.
- Ежы Прохвіч. Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. — Варшава: Neriton, 2003. — ISBN 83-88973-58-4.
- Івона Вішнеўская, Катажына Проміньская. Wstęp do inwentarza zespołu archiwalnego „Brygada Korpusu Ochrony Pogranicza «Wilno»”. — Шчэцін: Archiwum Straży Granicznej, 2013.