Перайсці да зместу

Батарэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Батарэя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 23 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208823006
Батарэя на карце Беларусі ±
Батарэя (Беларусь)
Батарэя
Батарэя (Брэсцкая вобласць)
Батарэя

Батарэ́я[1] (трансліт.: Batareja, руск.: Батарея) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Міжлескага сельсавета. Размешчана за 22 км ад Бярозы, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Паводле перапісу 1897 годзе пасёлак у Мацвеевіцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, жыхары ўваходзілі ў Стаўскае сельскае таварыства.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшчы. 5 студзеня 1926 года са скасаванай Чарнякаўскай гміны далучана да Мацвеевіцкай гміны, якая перайменавана ў Міжлескую гміну, а 27 лютага 1932 года ліквідавана, вёска была далучана да Сігневіцкай гміны.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёснаў Міжлескім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 6 воінаў-землякоў, акупанты загубілі 7 жыхароў вёскі. 31 сакавіка 1944 года каля вёскі загінуў камандзір партызанскага атрада імя Пажарскага А. І. Калупаеў у яго гонар атрад перайменаваны ў імя Калупаева, яго імем названа вуліца ў в. Спорава.

У кастрычніка 1949 года ў вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоная Батарэя», які ў лютым 1950 года ўвайшоў у склад калгаса «Новы шлях». У 1970 годзе ў калгасе «Новы шлях».

Планіровачна складаецца з асноўнай вуліцы, з няшчыльнай, пераважна аднабаковай забудовай, арыентаванай з усходу на захад, да якой з поўначы і поўдня далучаюцца 2 кароткія завулкі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)