Батыўля
| Батыўля | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 36,5 км |
| Басейн | 734 км² |
| Расход вады | 3,2 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 2,5 км ад вёскі Заброддзе |
| • Каардынаты | 51°43′59″ пн. ш. 28°33′47″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Славечна |
| • Каардынаты | 51°39′16,50″ пн. ш. 29°00′42″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,3 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Славечна → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Гомельская вобласць |
| Раёны | Лельчыцкі раён, Ельскі раён |
|
|
|
Баты́ўля — рака ў Лельчыцкім і Ельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Славечна (басейн Дняпра).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 36,5 км, 33,9 км з іх у Ельскім раёне. Плошча вадазбору 808 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Пачынаецца за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заброддзе Лельчыцкага раёна, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе. Упадае ў Славечну прыкладна за 2 км на паўночны захад ад пасёлка Зялёны Бор. Даліна слабавыразная, месцамі адсутнічае, шырынёй 0,8—1,6 км. Абалона вузкая, забалочаная.
Вадазбор у межах Мазырскага Палесся. 56 % пакрыта лесам (14 % — забалочаным, 42 % — сухім). Сярэдняя вышыня вадазбору 142 м.
Рэчышча на ўсім працягу каналізавана. Берагі стромкія, абрывістыя, радзей спадзістыя і забалочаныя.
На перыяд вясновага разводдзя прыпадае да 45 % гадавога сцёку.
Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі: каналы Забродскі, Гала, Валаўскі (справа), Зашыр’еўскі, Лукаўцы, Высока-Махнавіцкі, Белякоўскі (злева). У пойме ракі каля аграгарадка Зашыр’е Ельскага раёна створана наліўная сажалка плошчай 20 га.
Працякае па тэрыторыі мясцовага заказніка «Ельскі».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 254. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 32, 33. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты M-35-10. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БАТЫЎЛЯ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
- Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)