Баяніцкае
Баяніцкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134,9[1] м |
Даўжыня | 0,88 км |
Шырыня | 0,7 км |
Плошча | 0,58 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,5 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 17,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Баяні́цкае — возера ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 20 км на паўднёвы ўсход ад горада Любань, за 1,6 км на поўнач ад вёскі Сосны, у басейне ракі Арэса.
Плошча паверхні каля 0,58 км², даўжыня каля 0,88 км, найбольшая шырыня каля 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна возера нязначна выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком і рэдкалессем, месцамі лесам. Злучана каналам з размешчанай наўкол сеткай меліярацыйных каналаў і далей праз Цахмінскі канал[2] з ракой Арэса. Зарастае істотна.
У возеры водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, карась, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-117. Выданне 1981 г. Выданне 1981 г. (руск.)
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 29а. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 369.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 256.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 29а. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Минская область. Любанский район: карта. Любань: план / Ред. С.Н. Саратова. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-117. Выданне 1981 г. Выданне 1981 г. (руск.)