Geely Automobile
Geely Automobile | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | public limited company[d] |
Лістынг на біржы | Hong Kong Stock Exchange[d][1] і OTC Markets Group[d] |
Заснаванне | 1986 |
Размяшчэнне | |
Матчына кампанія | Geely Automobile[d] |
Сайт | geely.com |
Geely Automobile — кітайская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Матчына кампанія — шматпрофільны гурт Geely Holding Group, створаная ў 1986 годзе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Geely пачынала з вытворчасці халадзільнікаў. У 1992 годзе Geely стала выпускаць камплектавалыя для матацыклаў, а ў 1994 годзе кампанія прыступіла да зборкі ўласных матацыклаў. Да 1996 г. Geely вырабіла больш 200000 матацыклаў і матаролераў.
Вытворчасць аўтамабіляў пачалася ў 1998 г. У 2003 годзе пачаліся экспартныя пастаўкі аўтамабіляў.
На сённяшні дзень аўтамабілі Geely вырабляюцца на 18 заводах, 9 з якіх знаходзіцца ў Кітаі. Пачынаючы з 2013 года аўтамабілі кампаніі Geely сталі збіраць метадам буйнавузлавой зборкі на беларуска-кітайскім прадпрыемстве «БелДжы» ў Барысаве[2].
Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]
У 2004 кампанія мінула працэдуру першаснага размяшчэння акцый IPO. 10 мая 2005 г. Geely Automobile мінула працэдуру лістынга на Ганконскай фондавай біржы (SEHK: 0175). Старшыня рады дырэктараў і заснавальнік кампаніі — Лі Шуфу (Li Shufu).