Янаўшчынскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Янаўшчынскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Янаўшчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 354
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Я́наўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Янаўшчына.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі) сельсавет у складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікія Хальнявічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Халопеніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 26 жніўня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Слабадскога сельсавета (3 населеныя пункты: Лісічына, Малы Каменец і Слабада) і частка скасаванага Дубоўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Вялікі Каменец, Дакучына, Дуброўка, Старожышча і Худава)[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Крупскага раёна. 28 ліпеня 1966 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікі Каменец, Дакучына, Дуброўка, Старожышча і Худава), у склад Халопеніцкага сельсавета — вёска Слабада[2]. Да 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Янаўшчына. 14 верасня 1972 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Высокае, Калодніца, Малінаўка і Малыя Хальнявічы)[3]. 1 кастрычніка 1973 года сельсавет перайменаваны ў Янаўшчынскі[4]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Халопеніцкага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 354 чалавекі[6], з іх 94,9 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Барсукі, Вялікія Хальнявічы, Глінаўка, Дудары, Клішына, Лісічына, Малы Каменец, Мялешкавічы, Падбярэззе, Пасёмкавічы, Янаўшчына і пасёлак Хальнявічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369)
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 452 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.