Браніслаў (Жыткавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Браніслаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
242 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Аўтамабільны код
3
Браніслаў на карце Беларусі ±
Браніслаў (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Браніслаў (Жыткавіцкі раён)
Браніслаў (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Браніслаў (Жыткавіцкі раён)

Бранісла́ў[1] (трансліт.: Branislaŭ, руск.: Бронислав) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. Чыгуначная станцыя (на лініі Лунінец — Гомель).

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 22 км на захад ад Жыткавіч, 258 км ад Гомелю.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планоўка складаецца з доўгай, выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з усходу далучаюцца 2 завулка. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. Пасля ўводу ў эксплуатацыю 15 лютага 1886 года чыгункі Лунінец — Калінкавічы пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. У 1908 годзе ў Жыткавіцкай воласці.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Браніслаўскага сельсавета Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Прамень камуны», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена ад акупантаў 5 ліпеня 1944 года. 58 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаюць 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама, швейная майстэрня.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 106 гаспадарак, 242 жыхара.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 23 двары, 163 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 24 двары, у аднайменнай сялібе 5 двароў, 33 жыхара.
  • 1917 год — 186 жыхароў.
  • 1921 год — 32 двары.
  • 1925 год — 37 двароў.
  • 1959 год — 524 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 106 гаспадарак, 242 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]