Дэфанс
Дэфанс або Ла-Дэфанс (фр.: La Défense) — сучасны дзелавы і жылы квартал у блізкім прыгарадзе Парыжа, заходней XVI акругі, у дэпартаменце О-дэ-Сен. Лічыцца самым вялікім дзелавым цэнтрам Еўропы. Яго таксама называюць «парыжскім Манхэтанам». У ім пражываюць 20 000 чал., І кожны дзень на працу прыязджаюць 150 000 служачых 1500 фірм і арганізацый, якія размясціліся ў Дэфансе.
Будаўніцтва квартала, з яго пешаходнай зонай даўжынёй 1,2 км і шырынёй 250 м, пачалося ў 1955 годзе. Першы офісны будынак быў адкрыты ў 1958 годзе. Зараз у Дэфансе размяшчаецца мноства штаб-кватэр розных банкаў і страхавых кампаній. Найбольш ўражальнымі будынкамі з'яўляюцца Вежа Areva, Manhattan, Gan, CNIT (Цэнтр найноўшай індустрыі і Тэхналогій). Аднак самай вядомай пабудовай па праве лічыцца Вялікая арка Дэфанс, сучасны варыянт Трыумфальнай аркі.
Назва Дэфанс паходзіць ад назвы помніка La Défense de Paris, пастаўленага ў гонар салдат, што абаранялі Парыж падчас франка-прускай вайны 1870.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэфанс
- (фр.) EPAD, Дзяржаўнае прадпрыемства па добраўпарадкаванні Ля Дэфанс
- (фр.) Небаскробы Парыжа Архівавана 14 красавіка 2010.
- (фр.) Праект «Дэфанс 2015»
- Фатаграфіі небаскробаў Парыжа