Гуанчжо́у[2] або Гуанчжо́ў[3], раней Канто́н — горад субправінцыйнага значэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, сталіца правінцыі Гуандун, палітычны, эканамічны, навукова-тэхнічны, адукацыйны, культурны і транспартны цэнтр паўднёвага Кітая. Гуанчжоу з насельніцтвам каля 10 млн чалавек з’яўляецца трэцім паводле насельніцтва горадам Кітая, саступае толькі Пекіну і Шанхаю. Плошча горада 7434,4 км² на сушы і 744 км² на моры.
Гуанчжоу ляжыць у субтропіках. Клімат цёплы і вільготны, у любую пару года ў горадзе шмат кветак. Гуанчжоу — добра вядомы культурна-гістарычны горад Кітая, з’яўляецца найбуйнейшым у Паўднёвым Кітаі гандлёва-прамысловым горадам і марскім замежнагандлёвым портам.