Ваенна-паветраныя сілы Кот-д’Івуара
Ваенна-паветраныя сілы Кот-д’Івуара | |
---|---|
Гады існавання | з 1960 года |
Краіна | Кот-д’Івуар |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Кот-д’Івуара |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Кот-д’Івуара |
Тып | ваенна-паветраныя сілы |
Колькасць | 470 вайскоўцаў і 200 грамадзянскага персаналу |
Дыслакацыя | Ямусукра |
Дэвіз | «Хто трымае верх, той трымае ніз» (фр.: Qui tient le haut tient le bas) |
Удзел у |
Першая Івуарыйская вайна Французска-івуарскі канфлікт |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Генерал паветранай брыгады Нгуесан Кофі Альфрэд |
Ваенна-паветраныя сілы Кот-д’Івуара (фр.: L'armée de l'air Ivoirienne) — від войск Узброеных сіл Рэспублікі Кот-д’Івуар. Раней называліся Групай паветранага транспарту і сувязі Кот-д’Івуара (фр.: Groupement Aérien de Transport et de Liaison — GATL). У 2004 годзе тэхнапарк ВПС краіны быў амаль цалкам знішчаны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля атрыманне незалежнасці ад Францыі ў 1960 годзе, Кот-д’Івуар падпісаў з былой метраполіяй шэраг двухбаковых абаронных пагадненняў, паводле якіх французскія ваенныя павінны былі падрыхтаваць лётны склад і паставіць баявыя самалёты. Пастаўкі авіятэхнікі пачаліся ў 1961 годзе з трох самалётаў Douglas C-47 і сямі MH.1521 Broussard. На 1979 год ВПС Кот-д’Івуара мелі толькі адзін транспартны і адзін сувязны самалёты. Першымі рэактыўнымі самалётамі ў ВПС краіны сталі шэсць Alpha Jet CI, набытыя ў кастрычніку 1980 года. Пасля яшчэ адзін быў набыты ў 1983 годзе.
Падчас грамадзянскай вайны 2002—2007 гадоў урад Л. Гбагбо выкарыстоўваў ВПС супраць паўстанцкіх сіл[1]. Так, 4 лістапада 2004 года прэзідэнт Гбагба загадаў аднавіць паветраныя налёты на паўстанцаў. 6 лістапада івуарыйскі Су-25 па памылцы разбамбаваў французскую базу блізу Буаке, забіўшы дзевяць французскіх салдат і амерыканскага рабочага, пераблытаўшы іх з паўстанцамі. У адказ французскія войскі здзейснілі напад на аэрапорт Ямусукра, знішчыўшы два Су-25 і тры верталёты Мі-24, яшчэ два вайсковыя верталёты былі імі збіты над Абіджанам. Праз гадзіну пасля нападу на лагер французская армія ўстанавіла кантроль над аэрапортам Абіджана і запытала падмацавання з базы ў Габоне. Прэзідэнт Гбагбо абвінаваціў Францыю ў падтрымцы паўстанцаў[2][3].
У 2005 годзе, нягледзячы на эмбарга СБ ААН на аказанне ваеннай дапамогі і пастаўкі зброі ў Кот-д’Івуар, для аднаўлення ваенна-паветраных сіл краіны таемна прыбыла група з 10 авіятэхнікаў з Беларусі і Украіны[4].
На 2007 год, паводле інфармацыі Aviation Week & Space Technology, у эксплуатацыі знаходзіліся шэсць лятальных апаратаў: адзін Ан-32, адзін Cessna 421, два верталёта Eurocopter SA 365 Dauphin, адзін VIP-самалёт Gulfstream IV і адзін верталёт Мі-24. Акрамя таго, Deagel.com паведаміў пра два штурмавіка МіГ-23. Аднак не ўсе лятальныя апараты знаходзіліся ў спраўным стане[5].
У 2011 годзе ў парушэнне санкцый ААН у краіну былі пастаўлены тры ветралёты Мі-24, што выклікала міжнародны скандал. Як мяркуецца, пастаўкі вяліся з Беларусі, аднак дадзеная інфармацыя не была даказана[6].
Уніформа і эмблемы
[правіць | правіць зыходнік]Эмблемай ВПС служыць малюнак пчалы і двух крылаў. Эмблему гэтую носяць на тулье фуражкі і на пагонах паўсядзённай формы, часам на грудзях над правым кішэняй. Нацыянальных знакаў для пілотаў у Кот-д’Івуары няма, замест гэтага звычайна носяць французскія, мараканскія ці тых краін, дзе атрымалі лётную адукацыю.
Тэхніка
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Вытворчасць | Тып | Мадыфікацыя | Колькасць | Нататкі | |
---|---|---|---|---|---|---|
Баявыя самалёты | ||||||
Су-25 | СССР | штурмавік | Су-25УБ | 2[5] | ||
Транспартныя самалёты | ||||||
Ан-26 | Украіна | транспартны самалёт | Ан-26Б | 2 | Набыта ў Балгарыі ў чэрвені 2018 годзе[7]. | |
Boeing 727 | ЗША | транспартны самалёт | VIP | 1[8] | ||
Gulfstream IV | ЗША | транспартны самалёт | 1 | |||
Верталёты | ||||||
Alouette III | Францыя | шматмэтавы | 2[9] | |||
AS365 Dauphin | Францыя | шматмэтавы | 1[9] | |||
SA330 Puma | Францыя | шматмэтавы | 1[9] | |||
AgustaWestland AW139 | Італія | VIP | 1[9] | |||
Мі-24 | СССР | ударны верталёт | 8 | пастаўлена Балгарыяў у 2017—2021[10] і невядомай краінай у 2011[6] | ||
Вучэбна-баявыя самалёты | ||||||
Alpha Jet | Францыя/ ФРГ | лёгкі штурмавік і вучэбны самалёт | невядома |
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Івуарыйскі Gulfstream G-III у Цюрыху.
-
Верталёт SA330 Puma ВПС Кот-д’Івуара ў аэрапорце Фару (Партугалія).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гражданская война в Кот-д’Ивуар
- ↑ Президент Кот-д`Ивуара обвинил Францию в оказании помощи повстанцам
- ↑ "След белорусского оружия в Кот-д'Ивуар". Архівавана з арыгінала 2017-10-08.
- ↑ Украина и Белоруссия тайно восстанавливают ВВС Кот-д’Ивуара // Лента.ру 14 ноября 2005
- ↑ а б Cote d'Ivoire . www.deagel.com. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ а б «Вертолетный скандал»: причастность Беларуси не доказана Архівавана 28 сакавіка 2019. // Naviny.by, 2 марта 2011
- ↑ Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>
; для зносакБолгария
няма тэксту - ↑ Republique de Cote d'Ivoire TU-VAO . airframes.org. Праверана 21 сакавіка 2015.
- ↑ а б в г World Air Forces 2017 . Flightglobal Insight. Праверана 3 сакавіка 2017.
- ↑ SIPRI Arms Transfers Database — Trade Registers(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2017. Праверана 8 кастрычніка 2024.