Стамнас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стамнас з роспісам вазапісца Палігната. Каля 430—420 гг. да н.э. Нацыянальны археалагічны музей. Афіны

Стамнас (лац.: Stamnos) — старажытная пасудзіна круглявай формы, якая нагадвае амфару. У стамнаса нізкае горлачка і дзве гарызантальныя ручкі па баках. Стамнасы ўпершыню з'явіліся ў архаічную эпоху ў Лаконіі і Этрурыі і выкарыстоўваліся для захоўвання віна, алеяў і іншых вадкасцей. Стамнасы часта сустракаюцца з накрыўкамі. Грэкі звалі стамнасы пелікамі. У Афінах стамнасы з'явіліся каля 530 г. да н.э. і вырабляліся выключна на продаж у Этрурыю.

Стамнасы часта сустракаюцца на чырвонафігурнай кераміцы на выявах свят у гонар Дыяніса, якія ладзіліся жанчынамі. Таму стамнасы таксама завуцца ленейскімі вазамі. Стамнасы, як мяркуецца, не выкарыстоўваліся ў культавых абрадах з прычыны свайго неатычнага паходжання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]