Лутрафор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лутрафор працы вазапісца Аналата. Луўр

Лутрафор (лац.: Loutrophoros) — адмысловая форма старажытнагрэчаскай керамікі. Ад іншых відаў керамічных сасудаў лутрафор адрозніваецца доўгім горлам і ручкамі асаблівай формы.

Лутрафор выкарыстоўваўся для захоўвання вады ў шлюбных і пахавальных цырымоніях і тым самым па культавым прызначэнні аналагічны лекіфу або лебес гамікос. Таму яго часта выяўляюць у пахаваннях незамужніх жанчын. Лутрафор таксама адлюстроўваўся на саміх надмагіллях як скульптура або рэльеф. Шматлікія выявы лутрафораў можна сустрэць на могілках Керамік у   Афінах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]