Перайсці да зместу

Ольпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малады Пан і танцуючая менада, ольпа, Вазапісец пекла. Брытанскі музей.

Ольпа (грэч. ΟλπηΟλπη) — старажытнагрэчаская пасудзіна для захоўвання араматычных алеяў і віна. Ніжняя частка мае выражаны аб'ём, плыўныя лініі формы вядуць да шырокай круглай шыйкі. Ручка прыстаўлена збоку. Па памеры ольпа менш айнахоі і не мае характэрнага для апошняй вянка з трыма носікамі.

Самай вядомай ольпаю з'яўляецца так званая Ваза Кіджы з выявай гаплітаў. Цяпер яна экспануецца ў музеі Віла Джулія ў Рыме.