Протагеаметрычны стыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Протагеаметрычная амфара, каля 975—950 гг. да н. э. Выраблена ў Афінах. Калекцыя Брытанскага музея

Протагеаметрычны стыль — тып грэчаскага вазапісу, характэрны для сярэдняга перыяду «цёмных стагоддзяў» (прыкладна 1150—900 гг. да н. э.). Праз прыкладна стагоддзе пасля крушэння мікенскай цывілізацыі з’яўленне псеўдагеаметрычнай керамікі стала першай прыкметай культурнага адраджэння (да гэтага існавала вельмі прымітыўная субмікенская кераміка, дасягненні мікенскага перыяду былі ў асноўным забытыя).

Дзякуючы выкарыстанню хуткага ганчарнага круга посуд гэтага перыяду тэхнічна больш дасканалы, чым посуд ранняга этапу «цёмных стагоддзяў». Дэкаратыўныя элементы на протагеаметрычных сасудах абмяжоўваюцца чыста абстрактнымі матывамі; часцей за ўсё сустракаюцца шырокія гарызантальныя палосы вакол горла і сярэдзіны, а таксама канцэнтрычныя кругі, нанесеныя пры дапамозе цыркуля і некалькіх мазкоў.

Сярод інавацый трэба адзначыць некаторыя новыя формы амфар, якія ўзніклі пад мікенскім уплывам, такія, як амфара з ручкамі ў сярэдняй або гарлавой частцы, кратар і лекіф. Атычныя ганчары змянілі форму гэтых сасудаў дзякуючы выкарыстанню хуткага ганчарнага круга — павялічылася іх вышыня, а такім чынам, і плошча нанясення малюнка.

У мінулым распаўсюджанне протагеаметрычнай керамікі звязвалі з дарыйскім ўварваннем. Археалагічныя раскопкі другой паловы XX ст. паказалі, што гэты тып вазапісу ўзнік у Атыцы[1], населенай іанійцамі, а не ў дарыйскіх раёнах. Пачынаючы з IX ст. да н. э. протагеаметрычны стыль змяняецца геаметрычным стылем.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Murray, R. L. The Protogeometric Style: the first Greek style (1975).
  • Eiteljorg, H., «The fast wheel, the multiple brush compass and Athens as home of the Protogeometric style» AJA 84 (1980) pp. 445—452.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]