Псіктар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Псіктар працы вазапісца Антымена. Апошняя чвэрць VI ст. да н.э. Луўр

Псіктар (лац.: Psykter), або баўкалід — старажытнагрэчаская керамічная пасудзіна, якая па форме нагадвае грыб, атрымала распаўсюджанне ў Атыцы ў другой палове VI ст. да н.э. Псіктар выкарыстоўваўся разам з кубкавым кратарам. Адна з гэтых пасудзін прызначалася для захоўвання снега ці ледзяной вады, у іншую налівалася неразведзенае віно. Да цяперашняга часу не захавалася інфармацыі, якая з пасудзін прызначана для вады, а якая — для віна. Псіктар змяшчаўся ў вадкасць, размешчаную ў кратары. Псіктары разам з кубкападобнымі кратарамі выкарыстоўваліся на сімпосіях.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]