Валдэморт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Персанаж свету Гары Потэра
Валдэморт (Том Марвала Рэдл)
Пол мужчынскі
Колер валасоў Лысы (у мінулым брунэт)
Дата нараджэння 31 снежня 1991 года
Дата смерці 2 мая 1998 года
Факультэт Слізерын
Чысціня крыві мяшанец
Бок Кіраўнік Пажыральнікаў смерці
Патронус Няма
Богарт Смерць
Чарадзейная палачка 13½, тыс, пяро Фенікса Фоўкса
Першае з'яўленне «Філасофскі камень»
Роля ў фільмах Рэйф Файнс (персанаж пасле адраджэння)

Лорд Валдэмо́рт (англ.: Lord Voldemort; імя пры нараджэнні — Том Ма́рвала Рэдл, англ.: Tom Marvolo Riddle) — выдуманы персанаж Серыі раманаў «Гары Потэр», галоўны антаганіст. Вялікі цёмны чараўнік, які валодае велізарнейшай магічнай сілай і практычна дасягнуў бессмяротнасці пры дапамозе хоркруксаў.

Лорд Валдэморт упамінаецца ва ўсіх кнігах (непасрэдна з Гары ён сустракаецца ў першай, другой, чацвёртай, пятай і сёмай кнігах), а ў фільмах яго граюць Рычард Брэмер (твар на патыліцы Квірэла), Ян Харт (успамін), Крысціян Коўлсан (16-гадовы Том Рэдл у другім фільме), Рэйф Файнс (паўстаўшы Валдэморт, асноўнае аблічча з чацвёртага фільма да канца кінасерыі), Хіра Файнс-Тыфін (11-гадовы Том Рэдл ва ўспамінах Дамблдора ў шостым фільме) і Фрэнк Дылэйн (16-гадовы Том Рэдл ва ўспаміне Гарацыя Слізнарта ў шостым фільме).

Імя[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальнае імя Voldemort мае французскае паходжанне: прыблізнае значэнне французскага словазлучэння «vol de mort» — «палёт смерці»[1]. У 2015 годзе Роўлінг напісала ў сваім Твітэры, што імя правільна вымаўляецца без «Т» на канцы[2].

Зноскі

  1. "Роулинг извинилась перед французской публикой за имя, выбранное для Волдеморта" [руская]. HPClub. 2009-02-04. Праверана 2013-03-19.
  2. "Джоан Роулинг подтвердила, что имя Волан-де-Морта все произносят неправильно" [руская]. HPClub. 2016-10-20. Праверана 2016-10-20.