Грыфіндор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб факультэта

Грыфіндор (англ.: Gryffindor) — адзін з чатырох факультэтаў Хогвартса. Адметныя якасці вучняў гэтага факультэта: адвага, гонар, высакароднасць. Талісман — леў, колеры — пунсовы і залаты. Дэкан — выкладчык трансфігурацыі Мінерва Мак-Гонагал. Прывід — Амаль Безгаловы Нік. Заснавальнік — Годрык Грыфіндор. Паводле Роўлінг, Грыфіндор адпавядае стыхіі агню.

Колеры факультэта

У перакладзе з французскага «Грыфіндор» азначае «залаты грыфон». Звычайна грыфона характарызуюць як пільную, храбрую і моцную істоту. Акрамя таго, у кабінета прафесара Дамблдара ёсць латуневы малаток у выглядзе грыфона, каб стукаць ім у дзверы.

Хоць Грыфіндор лічыцца «добрым» факультэтам, не ўсе грыфіндорцы трапляюць у гэту катэгорыю. Так, Кормак Мак-Лаген грубы і нястрыманы. Грыфіндорка Рамільда Вейн спрабавала спакусіць Гары Потэра, выкарыстоўваючы любоўнае зелле. Пажыральнік Смерці Пітэр Петыгру таксама вучыўся на гэтым факультэце.

Агульны пакой Грыфіндор размяшчаецца ў адной з самых высокіх вежаў, уваход у якую знаходзіцца на 7 паверсе крыла замка. Ён ахоўваецца партрэтам Поўнай Дамы ў ружовай сукенцы, якая адкрывае праход, запытваючы пароль з любога, хто жадае ўвайсці ў пакой.

На факультэце Грыфіндор вучыліся Гары Потэр, яго бацькі, усе згаданыя ў кнігах члены сямейства Уізлі, Герміёна Грэйнджэр і іншыя.

Вежа Грыфіндора[правіць | правіць зыходнік]

Вежа Грыфіндора — другая па вышыні вежа ў Хогвартсе. Тут размешчаны гасціная і спальні факультэта Грыфіндор, таму ўнутранае ўбранне гэтых памяшканняў вырашана ў пунсова-залатых тонах. Мабыць гэтак жа, як і вежа астраноміі, грыфіндорская вежа размешчана на фасадным боку замка, вокнамі на Забаронены лес і хаціну Хагрыда.

Гасціная Грыфіндора[правіць | правіць зыходнік]

Файл:Gryffindor common room.jpg
Круглы пакой Грыфіндора

Гасціная Грыфіндора знаходзіцца ў грыфіндорскай вежы. Увайсці ў яе можна толькі праз праход, размешчаны за партрэтам Поўнай Дамы на сёмым паверсе замка Хогвартс. І адкрыць гэты праход можа толькі сама Поўная Дама (або нейкі іншы партрэт, які выконвае ролю вартавога праходу, як гэта адбываецца ў трэцяй кнізе). Як і ў дзвюх іншых факультэцкіх гасціных, трэба назваць пароль для таго, каб трапіць унутр. Звычайна старасты даведваюцца пароль першымі і абавязаны паведаміць яго астатнім студэнтам факультэта.

Гасціная ўяўляе сабой пакой адпачынку — круглае ўтульнае памяшканне, аформленае ў чырвона-залатых тонах, дзе студэнты Грыфіндора могуць паслабіцца, пазаймацца, пагутарыць у вольны час. Прысутнічае шмат мяккіх крэслаў, якія можна прысунуць да сталоў (напрыклад, каб рабіць урокі) ці да каміна. На сцяне гасцінай ёсць стэнд, дзе вывешваюцца аб'явы пра розныя падзеі як факультэцкага, так і агульнашкольнага маштабу. Напрыклад, тут можна знайсці расклады заняткаў факультатываў і клубаў, аб'явы пра продаж ці згубу прадметаў, пра набор у каманду па квідычы і да т.п. Цалкам верагодна, што факультэцкія стэнды аб'яў неяк звязаны паміж сабой. Так, усё дэкрэты пра адукацыю, якія выдавала Далорэс Амбрыдж, з'яўляліся рана раніцай на гэтым стэндзе, хоць сама яна парог гасцінай не перасякала[1]. З акна вежы адкрываецца краявід на возера і наваколлі школы.

Часта грыфіндорцы збіраюцца тут адзначыць тую ці іншую падзею. Напрыклад, падчас дзеяння сюжэту раманаў яны такім чынам адзначалі перамогу факультэцкай зборнай у квідыч і Гары Потэра на першым выпрабаванні ў Турніры Трох Чараўнікоў. Таксама яны адзначылі і паспяховы запуск чароўнага феерверка Фрэда і Джорджа Уізлі.

Грыфіндорская гасціная памятная студэнтам і як месца разнастайных падзей. Так, Гары ўпершыню пацалаваўся тут з Джыні Уізлі на вачах ўсяго факультэта, а Рон Уізлі не меней прылюдна мілаваўся з Лавандай Браўн, Сірыус Блэк выкарыстоўваў камін Грыфіндора, каб пагутарыць з Гары і яго сябрамі, а блізняты праводзілі тут рэкламу, выпрабаванні і продаж сваёй прадукцыі, калі яшчэ не абзавяліся ўласнай крамай.

З гасцінай факультэта вядуць дзве розныя лесвіцы да спальняў: адна — да спальні хлопчыкаў, іншая — да спальні дзяўчынак. Згадваецца, што лесвіца, якая вядзе да спальні дзяўчынак, зачаравана, і калі па ёй пройдзе хлопчык, то лесвіца неадкладна ператворыцца ў спусцістую горку. Заклінанне, якое выкарыстоўваецца для «абароны» пакоя ад хлапчукоў хутчэй за ўсё закляцце глісеа. Дзяўчынкі, аднак, могуць спакойна прайсціся па лесвіцы да хлопчыкаў.

Вядомыя паролі да Гасцінай Грыфіндора[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гары Потэр і філасофскі камень»
    • «Капут драконіс»
    • «Свіны (парасячы) пятачок»
  • «Гары Потэр і Тайны пакой»
    • «Індык»
  • «Гары Потэр і вязень Азкабана»
    • «Фартуна Маёр»
    • «Подлы баязлівец»
    • «Востры кінжал»
    • «Флібертыгібет»
  • «Гары Потэр і Кубак агню»
    • «Глупства»
    • «Светлякі»
    • «Бананавы торт»
  • «Гары Потэр і Ордэн Фенікса»
    • «Мімбулус мімблетонія»
  • «Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка»
    • «Лабардан»
    • «Ёлачныя Шарыкі»
    • «Цвярозасць»
    • «Стужачны чарвяк»

Зноскі