Гары Потэр і Ордэн Фенікса
| Гары Потэр і Ордэн Фенікса | |
|---|---|
| Harry Potter and the Order of the Phoenix | |
| | |
| Жанр | фэнтэзі |
| Аўтар | Джаан Роўлінг |
| Мова арыгінала | англійская |
| Дата напісання | 21 чэрвеня 2003 |
| Дата першай публікацыі | 21 чэрвеня 2003 |
| Выдавецтва | Bloomsbury |
| Цыкл | Гары Потэр |
| Папярэдні | Гары Потэр і Кубак агню |
| Наступны | Гары Потэр і Прынц-паўкроўка |
| Персанажы | Гары Потэр |
«Гары Потэр і Ордэн Фенікса» (англ.: Harry Potter and the Order of the Phoenix) — пяты раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апісвае пяты год Гары Потэра, маладога чараўніка, у школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс».
Кніга была выдадзена 21 чэрвеня 2003 года ў Вялікабрытаніі выдавецтвам «Bloomsbury», у Злучаных Штатах выдавецтвам «Scholastic Inc» і ў Канадзе выдавецтвам «Raincoast Books». У першыя 24 гадзіны пасля публікацыі было прададзена 5 мільёнаў копій. «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» з’яўляецца самай вялікай кнігай з серыі. Раман здабыў некалькі ўзнагарод, у тым ліку ў 2003 годзе Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя прызнала яго найлепшаю кнігаю для падлеткаў.
Экранізацыя рамана, прэм’ера якой адбылася 28 чэрвеня 2007 года, атрымала больш за $939 мільёнаў у пракаце. Апрача таго, па матывах раману «Гары Потэр і Ордэн Фенікса» кампанія «Electronic Arts» выпусціла відэагульню.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Гары Потэр і Ордэн Фенікса на Вікісховішчы |