Гары Потэр і філасофскі камень (фільм)
Jump to navigation
Jump to search
Гары Потэр і філасофскі камень (англ.: Harry Potter and the Philosopher's Stone ці англ.: Harry Potter and the Sorcerer's Stone) — фэнтэзі-фільм кампаніі Warner Bros. Pictures і рэжысёра Крыса Каламбуса, выпушчаны ў 2001 годзе. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Джаан Роўлінг. Сцэнар да фільма, які з’яўляецца першым з серыі карцін пра Гары Потэра, напісаў Стыў Клоўз. У цэнтры сюжэту — першы год Гары ў школе Хогвартс, калі ён выяўляе, што з’яўляецца вядомым чараўніком і пачынае магічную адукацыю. Галоўныя ролі ў фільме сыгралі Дэніэл Рэдкліф, Руперт Грынт і Эма Уотсан — Гары Потэра, Рональда Уізлі і Герміёну Грэйнджэр адпаведна. Фільм мае сем сіквелаў, першы з якіх «Гары Потэр і Тайны пакой», які выйшаў у 2002 годзе.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.premiere.fr/film/Harry-Potter-a-l-ecole-des-sorciers Праверана 2 ліпеня 2019.
- ↑ Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 2 ліпеня 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Гары Потэр і філасофскі камень» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)