Валерый Васілевіч Старавойтаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Васілевіч Старавойтаў
Дата нараджэння 6 верасня 1955(1955-09-06) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера Мультымедыя[d], геаінфармацыйныя сістэмы і біяметрычныя тэхналогіі[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Валерый Васілевіч Стараво́йтаў[1] (нар. 6 верасня 1955) — вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхнічнай кібернетыкі. Доктар тэхнічных навук (2000, кандыдат навук — 1990), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Магілёў. У 1972 годзе скончыў сярэднюю школу № 54 Мінска[2], у 1977 годзе механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка». З 1977 года працуе ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР (з 2002 года Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі) на пасадах інжынера, старшага інжынера, малодшага навуковага супрацоўніка, навуковага супрацоўнік, старшага навуковага супрацоўніка (з 1990 года), вядучага навуковага супрацоўніка (з 1997 года), вядучага навуковага супрацоўніка ў лабараторыі апрацоўкі і распазнавання відарысаў[2]. У 1989 годзе скончыў завочную аспірантуру[2]. Па сумяшчальніцтву прафесар кафедры электронных вылічальных машын Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Прафесар кафедры Міжнароднага інстытута дыстанцыйнай адукацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў больш за 150 прац у навуковых часопісах і працах канферэнцый, 4 манаграфіі і вучэбны дапаможнік. З’яўляецца спецыялістам у галіне апрацоўкі, аналізу і распазнання лічбавых відарысаў.

Член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Быў сузаснавальнікам Беларускай асацыяцыі па аналізу і распазнавання відарысаў (1992), яе член і сакратар[2]. Член IEEE (Амерыканскага таварыства інжынераў электрыкаў і электронікаў) і IAPR (Міжнароднай асацыяцыі па распазнаванню вобразаў)[2].

Сярод апублікаванага:

  • Обработка и отображение информации в растровых графических системах/ О. И. Семенков, С. В. Абламейко, В. И. Берейшик, В. В. Старовойтов. — Мн.: Наука и техника, 1989. — 181 с.;
  • Подход к моделированию и классификации банка картографических данных // Геодезия и картография. 1992. № 8. С. 48-52. (разам з А. В. Старцавым);
  • Локальные геометрические методы цифровой обработки и анализа изображений. — Мн.: Ин-т техн. кибернетики НАН Беларуси, 1997. — 284 с.;
  • Получение и обработка изображений на ЭВМ: учебно-методическое пособие / В. В. Старовойтов, Ю. И. Голуб. — Минск: БНТУ, 2018. — 203, [1] с.;
  • V. V. Starovoytov, E. E. Eldarova, K. T. Iskakov Comparative analysis of the SSIM index and the pearson coefficient as a criterion for image similarity // Eurasian Journal of Mathematical and Computer Applications, 8:1 (2020).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. а б в г д Старовойтов Валерий Васильевич (руск.) // Музей АІПІ НАН Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]