Валерый Паўлавіч Сердзюкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Паўлавіч Сердзюкоў
Сцяг Губернатар Ленінградскай вобласці
19 верасня 1999 — 28 мая 2012
Папярэднік Вадзім Анатолевіч Густаў
Пераемнік Аляксандр Юр’евіч Драздзенка

Нараджэнне 9 лістапада 1945(1945-11-09) (78 гадоў)
вёска Харошаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР, СССР
Партыя Адзіная Расія
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Пашаны
Ордэн Працоўнай Славы III ступені
Ордэн Працоўнай Славы III ступені
Медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Кавалер ордэна Грамадзянскіх заслуг
Кавалер ордэна Грамадзянскіх заслуг
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
Ордэн святога прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені
Ордэн святога прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені
Ордэн прападобнага Андрэя Рублёва II ступені
Ордэн прападобнага Андрэя Рублёва II ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 1 ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 2 ступені
Нагрудны знак «Шахцёрская слава» 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вале́рый Па́ўлавіч Сердзюко́ў (нар. 9 лістапада 1945, в. Харошаўка, Гомельская вобласць, Беларусь) — расійскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, губернатар Ленінградскай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыўшы школу, працаваў геадэзістам ў Якуціі.

Прайшоў службу ў Савецкай арміі.

З 1962 года быў рабочым завода «Гомсельмаш», з 1967 года працаваў у «Варкутавугаль».

З 1970 года знаходзіўся на камсамольскай і партыйнай працы, даслужыўся да пасады першага сакратара Варкуцінскага гаркама КПСС, абіраўся дэпутатам Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Комі, Варкуцінскага гарадскога савета народных дэпутатаў.

У 1987 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут імя Пляханава.

З 1990 года намеснік генеральнага дырэктара аб’яднання «Варкутавугаль».

Кандыдат эканамічных навук.

У 1996 годзе быў прызначаны віцэ-губернатарам Ленінградскай вобласці па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму, лясному комплексу і прыродакарыстанню.

У 1998 годзе — першы віцэ-губернатар Ленінградскай вобласці.

З 21 верасня 1998 года па 19 верасня 1999 г. выконваў абавязкі губернатара Ленінградскай вобласці, бо губернатар Вадзім Густаў быў прызначаны намеснікам Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі.

19 верасня 1999 г. абраны губернатарам Ленінградскай вобласці, перамогшы свайго былога кіраўніка Вадзіма Густава, 21 верасня 2003 г. пераабраны на другі тэрмін.

2 лістапада 2005 года ўступіў у партыю «Адзіная Расія».

Член Дзяржаўнага савета Расійскай Федэрацыі. З 17 верасня 2001 г. па 12 сакавіка 2002 года і з 16 сакавіка 2007 года па 24 верасня 2007 г. уваходзіў у склад прэзідыума Дзяржаўнага савета Расійскай Федэрацыі.

21 чэрвеня 2007 г. паставіў перад Прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным пытанне аб даверы. 6 ліпеня Уладзімір Пуцін унёс кандыдатуру Сердзюкова на зацвярджэнне на пасадзе губернатара Ленінградскай вобласці. 9 ліпеня 2007 г. ён быў зацверджаны на гэтай пасадзе дэпутатамі Заканадаўчага сходу і афіцыйна заступіў на пасаду.

11 мая 2012 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў адстаўку Валерыя Сердзюкова з пасады губернатара Ленінградскай вобласці; указ уступіў у сілу 28 мая 2012 года[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]