Сяргей Сямёнавіч Сабянін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Сямёнавіч Сабянін
Sergey Sobyanin official portrait.jpg

Мэр Масквы[d]
28 кастрычніка 2010 — 5 чэрвеня 2013
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
27 студзеня 1997 — 22 студзеня 2001

Нараджэнне 21 чэрвеня 1958(1958-06-21)[1] (63 гады)
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук[d]
Дзейнасць інжынер, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч
Аўтограф Signature of Sergey Sobyanin.png
Узнагароды
Commons-logo.svg Сяргей Сямёнавіч Сабянін на Вікісховішчы

Сяргей Сямёнавіч Сабянін (руск.: Серге́й Семёнович Собя́нин, нар. 21 чэрвеня 1958 года, сяло Няксімваль, Бярозаўскі раён, Ханты-Мансійская нацыянальная акруга, Цюменская вобласць) — расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Мэр Масквы (21 кастрычніка 2010 года надзелены паўнамоцтвамі мэра Маскоўскай гарадской думай, з 12 верасня 2013 года, пасля перамогі на выбарах). Вядомы як адзін з лідараў партыі «Адзіная Расія», з 2001 года ўваходзіць у яе Вышэйшы савет, з'яўляецца членам прэзідыума маскоўскага Рэгіянальнага савета партыі, а таксама з сакавіка 2011 па снежань 2012 года ўзначальваў маскоўскае аддзяленне «Адзінай Расіі». Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 1 класа (2006),.

Раней Сабянін займаў пасады кіраўніка горада Кагалыма (1991—1993), старшыні Думы (парламента) Ханты-Мансійскай акругі (1994—2000). У студзені 1996 года ў сваёй пасадзе стаў членам Савета Федэрацыі, у лютым 1996 года — членам, а ў ліпені 1998 — старшынёй Камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Пасля 2000 года займаў пасады губернатара Цюменскай вобласці (2001—2005), кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна (2005—2008), кіраўніка апарата ўрада ў рангу віцэ-прэм'ера РФ (2008—2010). На прэзідэнцкіх выбарах 2008 года ўзначальваў перадвыбарчы штаб Дзмітрыя Мядзведзева.