Валерый Яўгенавіч Мазынскі
Валерый Яўгенавіч Мазынскі | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Валерый Яўгенавіч Мазынскі |
Дата нараджэння | 20 лютага 1947 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | рэжысёр |
Узнагароды |
Вале́рый Яўге́навіч Мазы́нскі (нар. 20 лютага 1947, в. Вялікае Стахава, Барысаўскі раён) — беларускі рэжысёр, грамадскі дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974). У 1976—1989 годзе галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. Заснавальнік (разам з Геральдам Асвяцінскім) тэатра «Лялька» (1985). Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра «Вольная сцэна» (1993—2000). Выкладаў акцёрскае майстэрства ў БДТМІ і Беларускім універсітэце культуры.
Асноўныя пастаноўкі: «Званы Віцебска» (1974), «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Сымон-музыка» (1976), «На дарозе жыцця» (1982), «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984), «Энергічныя людзі», «Паваліўся нехта» (1992), «Барбара Радзівіл» (1994), «Узлёт Артура У, які можна было спыніць…» (1997), «Прынц Мамабук» (1998). Творчасць В. Мазынскага вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гратэскавасцю і шматпланавасцю структуры.
Рэжысёр і чытальнік беларускага агучвання твораў замежнай і айчыннай літаратуры (звыш за 30 аўдыёкніг), зняў тэлевізійны фільм «Тутэйшыя», 4 дакументальныя фільмы — «Як пошуг маланкі» (пра Расціслава Лапіцкага), «Успомніць і не забыць!» (пра Палуту Бадунову), «Глыбоцкая змова» (пра пасляваенны супраціў), «...і выберу Радзіму!» (пра Міхася Чарняўскага).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1984). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986). Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Валерый Яўгенавіч Мазынскі // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 61.
- Белы І. Культурная прастора Барысаўшчыны // Гоман Барысаўшчыны. № 9(114), 2008.
- Нарадзіліся 20 лютага
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Рэжысёры Беларусі
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР