Перайсці да зместу

Валынскае ваяводства (1921—1939)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валынскае ваяводства
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1919
Дата скасавання 1939
Плошча
  • 35 754 км²
Валынскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валынскае ваяво́дства (польск.: Województwo wołyńskie) — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Луцк.

Ваяводства створана 19 лютага 1921 года з зямель, якія ўваходзілі ў заходнюю частку Валынскай губерні Расійскай імперыі. Найбольшай тэрытарыяльнай зменай за час існавання ваяводства стала перадача яму Сарненскага павета са складу Палескага ваяводства 16 снежня 1930 года. У 1938 годзе плошча ваяводства складала 35 754 км². Акрамя Луцка, асноўнымі гарадамі былі Роўна (найбуйнейшы горад), Ковель, Крэменец, Астрог, Уладзімір і Дубна.

Нацыянальны склад:

Канфесійны склад:

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Павет Плошча, км² Насельніцтва, асоб Цэнтр павета Насельніцтва, асоб
Валынскае ваяводства
Астрогскі (да 1924) ³ 818 56 595 Астрог 12 975
Гарохаўскі 1757 122 100 Гарохаў 5 991
Дубенскі (або Дубнаўскі) 3275 226 700 Дубна 12 696
Здалбунаўскі (ад 1925) ³ 1349 118 300 Здалбунаў 10 228
Кастопальскі (od 1925) ² 3496 159 600 Кастопаль 6523
Ковельскі 5682 255 100 Ковель 27 653
Крэменецкі 2790 243 000 Крэменец 19 997
Луцкі 4767 290 800 Луцк 37 737
Любомльскі 2054 85 500 Любомль 4111
Ровенскі ² 2898 252 800 Роўна 40 788
Сарненскі (ад 1930) ¹ 5478 181 300 Сарны 7587
Уладзімірскі 2208 150 400 Уладзімір 24 609
¹ 16 снежня 1930 года ўключаны ў склад Валынскага ваяводства Сарненскі павет са складу Палескага ваяводства.
² 1 студзеня 1925 года з часткі Ровенскага павета быў створаны Кастопальскі павет.
³ 1 студзеня 1925 года Астрогскі павет перайменаваны ў Здалбунаўскі.