Валянціна Валянцінаўна Аколава
Валянціна Валянцінаўна Аколава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1954 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 снежня 2013 (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, паэтка, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Валянціна Валянцінаўна Аколава (25 ліпеня 1954, в. Мазуршчына, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 24 снежня 2013, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчыца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Полацкае музычна-педагагічнага вучылішча імя Ф. Скарыны, працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973—1977), метадыстам наваполацкага Палаца культуры нафтавікоў (1977), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста № 16 «Нафтабуд» (1977—1978), у рэдакцыі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб’яднання «Палімір» (1979—1980). У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981—1986 гадах працавала ў выдавецтве «Юнацтва», у 1987—1988 — літкансультантам газеты «Знамя юности».
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1986 г.
Памерла 24 снежня 2013 года ў Мінску. Пахавана на Заходніх могілках Мінска, участак 27, рад 23, месца 17[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачала пісаць вершы ў 8-гадовым узросце, паэтычны дар пераняла ад песеннага таленту сваёй маці. Першыя вершы надрукавала ў 1968 г. (салігорская газета «Шахцёр»). Адзін з аўтараў паэтычнага зборніка «Сцяжына» (1983). Аўтар зборнікаў паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987), «Вяртанне ў заўтра» (1990), «Я люблю сваю Белую Русь» (1990), а таксама паэмы-п’есы «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990). Паасобныя вершы пакладзены на музыку.
Паэзія Аколавай вызначаецца лірызмам, спавядальнасцю, сувяззю з фальклорам (выкарыстанне фальклорных матываў і вобразаў, народна-песеннай стылістыкі).
Працавала як перакладчык з рускай, украінскай і славацкай моў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 18 ліпеня 2024.
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
- Памерлі 24 снежня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
- Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэтэсы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі са славацкай мовы