Валянціна Ніканораўна Шчадрына
Валянціна Ніканораўна Шчадрына | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 мая 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 2008 (81 год) |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца |
Узнагароды |
Валянціна Ніканораўна Шчадрына́ (28 мая 1927, в. Вербавічы, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць — 27 снежня 2008) — расійская перакладчыца. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1951 годзе БДУ. Працавала ў беларускіх і расійскіх выдавецтвах, перыядычным друку, настаўнічала. У 1968—1987 гадах у сакратарыяце праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, кансультант па беларускай літаратуры.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1961 года. На рускую мову пераклала творы: «Кастры завірухі» Л. Арабей (1970), «Пачакай, затрымайся…» А. Васілевіч (1972), «Халады ў пачатку вясны» (1973) і «Дзень перад святам» (1980) А. Кудраўца, «Белы камень» А. Асіпенкі (1974), «Каласы пад сярпом тваім» (1974, 1979), «Сівая легенда» (1981), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1983, 1990) і «Чорны замак Альшанскі» (1984) У. Караткевіча, «Чорныя буслы» Л. Гаўрылкіна, «Порт прызначэння» А. Крыгі, «Найдорф» І. Пташнікава (усе 1977), «Дажынкі» М. Тычыны (1981), «Ранішнія сны» М. Гіля, «Адзін дождж на ўсіх» М. Кацюшэнкі, «Рукі на кляновым лісце» Я. Скрыгана (усе 1985), «Стронга» У. Ягоўдзіка (1987), «Белыя брады» Х. Лялько, «У крутаверці дзён» Р. Семашкевіча (абодва 1989), асобныя апавяданні і аповесці В. Быкава, В. Віткі, B. Коўтун, М. Купрэева, У. Рубанава, І. Чыгрынава і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шчадрына Валянціна Ніканораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Нараўлянскім раёне
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Выпускнікі БДУ
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі Расіі
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на рускую мову
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР