Васіль Аляксандравіч Яфімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Аляксандравіч Яфімаў
Дата нараджэння 23 лістапада 1881(1881-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1955(1955-05-25) (73 гады)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Васіль Андрэевіч Залатароў
Прафесіі кампазітар, хормайстар, музычны педагог
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Васіль Аляксандравіч Яфімаў (23 лістапада 1881, в. Брудна, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча — 25 мая 1955) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1937 годзе Беларускую кансерваторыю (клас В. Залатарова), у 1937—1941 гадах і з 1944 года выкладаў у ёй, з 1947 года дацэнт, загадчык кафедры, у 1948—1954 гадах намеснік дырэктара. Арганізатар і кіраўнік хору Галоўпалітасветы (1921), польскага вакальнага ансамбля Беларускага радыё (1928).

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1932 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў: 2 струнныя квартэты, хары, вакальныя дуэты, рамансы, песні на вершы А. Астрэйкі, П. Броўкі, М. Клімковіча, Я. Купалы і інш., апрацоўкі беларускіх народных песень. Аўтар падручніка «Элементарная тэорыя музыкі» (1947).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]