Васіль Васілевіч Зуёнак

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Васіль Васільевіч Зуёнак)
Jump to navigation Jump to search
Васіль Васілевіч Зуёнак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 3 чэрвеня 1935(1935-06-03) (83 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: літаратуразнавец, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік
Мова твораў: беларуская
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Васіль Зуёнак (нар. 3 чэрвеня 1935, в. Мачулішча Халопеніцкага раёна, цяпер Крупскі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960—1966 г. — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў БССР (з 1966). У 1982—1989 г. — сакратар, у 1989—1990 г. — першы сакратар, у 1990—1998 — старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кандыдат філалагічных навук.

Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэсіва» (1966, лірыка), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале» (1973), кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983) і лірычнай прозы «Паміж небам і зямлёй» (2009).

Выйшлі кнігі выбраных вершаў «Час вяртання» (1981), вершаў і паэм «Жніўны дзень» (1985), «Азірнуўшыся, не скамянець…» (2013), двухтомнік выбраных твораў — вершаў «Гронка цішыні» (1996) і паэм «Пяцірэчча» (1998). 

Пачынаючы ад зборніка паэзіі для дзяцей «Вясёлы калаўрот» (1965), творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі В. Зуёнка — зборнікі паэзіі «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987), «Бадзірог», «Па ельнічку, па бярэзнічку…». Таксама В. Зуёнак аўтар кніг нарысаў і замалёвак «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963).

В. Зуёнак працуе і ў ліра-эпічным жанры, аўтар паэм «Сяліба» (1974), «Прыцягненне» (1979), «Маўчанне травы» (1982), «Лукам’е» (1984), «Падарожжа вакол двара» (1992).

У творах усіх жанраў пісьменнік выяўляе сябе як лірык з эпічным светабачаннем: чуйна рэагуе на ўсе трывогі свету, аднак маштабнасць успрымання быцця не захіляе ад яго адзінкавага, прыватнага. Мастака нязменна прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа.

Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і інш. моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978). Вершы В. Зуёнка перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і інш. мовы.

Пра творчасць В. Зуёнка пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за кнігу вершаў «Сяліба»
  • Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1982) за паэму «Маўчанне травы».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Азірнуўшыся не скамянець… : вершы, фрагменты з паэм / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 2013. — 270 с.
  • Выбраныя творы / В. Зуёнак. — Мінск : Кнігазбор, 2010. — 512 с.
  • Выбраныя творы : у 2 т. / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1996—1998. — Т. 1 : Гронка цішыні : выбр. вершы. — 1996. — 446 с.
  • Выбраныя творы: У 2 т. / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1996—1998. — Т. 2 : Пяцірэчча : кніга паэм. — 1998. — 319 с.
  • Вызначэнне : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1987. — 167 с.
  • Жніўны дзень : выбранае / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1985. — 351 с.
  • Крутаяр : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Беларусь, 1969. — 72 с.
  • Крэсіва : лірыка / В. Зуёнак. — Мінск : Беларусь, 1966. — 72 с.
  • Лета трывожных дажджоў : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1990. — 158 с.
  • Лінія высокага напружання : літ.-крытыч. нататкі, постаці, роздум / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1983. — 183 с.
  • Лукам’е : вершы і паэма / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1984. — 110 с.
  • Маўчанне травы : паэма лёсу / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1980. — 192 с.
  • Нача : лірыка / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1975. — 256 с.
  • Паміж небам і зямлёй : літаратурна-лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі / В. Зуёнак. — Мінск : Бел. навука, 2009. — 266 с.
  • Пісьмы з гэтага свету : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1995. — 174 с.
  • Світальныя птушкі : вершы і паэма / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1982. — 159 с.
  • Сяліба : вершы і паэма / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1973. — 96 с.
  • Час вяртання : вершы / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1981. — 160 с.
  • Чорная лесвіца : вершы і паэма / В. Зуёнак. — Мінск : Маст. літ., 1992. — 159 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васіль Зуёнак // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X — С. 224—225.
  • Гарэлік, Л. «Акрас не патрабую» : літ. партр. В. Зуёнка / Л. Гарэлік // Беларуская мова і літаратура ў школе. — 1991. — № 7/8. — С. 69-79.
  • Гарэлік, Л. Зуёнак Васіль / Л. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграф. слоўнік : у 6 т. / Ін-т літ. імя Янкі Купалы АН Рэспублікі Беларусь.- Мінск : БелЭн, 1992—1995.- Т. 2.- 1993.- С. 527. 
  • Гніламёдаў, У. В. Праўда зерня : творчы партрэт В. Зуёнка / У. Гніламёдаў. — Мінск : Маст. літ., 1992. — 143 с.
  • Заяц, Н. Гаспадар паэтычнай Сялібы [прадм.] / Н. Заяц // Выбраныя творы / В. Зуёнак. — Мінск : Кнігазбор, 2010. — С. 5-24.
  • Заяц, Н. З небыцця — у вечнасць / Н. Заяц // ЛіМ. — 2009. — 24 красав. — С. 7.
  • Заяц, Н. В. Зуёнок Василь / Н. В. Заяц // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Т. 3. — Минск, 2006. — С. 687.
  • Заяц, Н. Лёсам вызначаны шлях / Н. Заяц // ЛіМ. — 2010. — 28 мая. — С. 1.
  • Заяц, Н. «Мы заўжды на пачатку дарог…»: штрыхі да творчага партрэта Васіля Зуёнка / Н. Заяц // Роднае слова. — 2010. — № 6. — С. 12-15.
  • Заяц, Н. «Паэту насцеж адкрыты свет…» [інтэрв’ю з В. Зуёнкам] / Н. Заяц // Роднае слова. — 2003. — № 6. — С. 96-99.
  • Заяц, Н. «Пяць рэчак з крыніцы маёй…»: паэмны цыкл Васіля Зуёнка «Пяцірэчча» / Н. Заяц // Полымя. — 2004. — № 7. — С. 155—177.
  • Заяц, Н. «С открытым боли и любви сердцем» / Н. Заяц // Неман. — 2005. — № 11. — С. 165—172.
  • Заяц, Н. Экалагічная праблематыка ў лірыцы Васіля Зуёнка / Н. Заяц // Роднае слова. — 2005. — № 1. — С. 17-21.
  • Заяц Н. «Элегіі жыцця»: лірычная проза Васіля Зуёнка // Н. Заяц // Роднае слова. — 2005. — № 6. — С. 8-11.
  • Заяц, Н. Яму адгукаецца слова / Н. Заяц // Полымя. — 2010. — № 1. — С. 103—107.
  • Зуёнак Васіль Васілевіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 119.
  • Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура ХХ ст. : вучэб. дапам. / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. — Мінск, 2001. — С. 308—314.