Максім Расціслававіч Жбанкоў
Максім Расціслававіч Жбанкоў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | журналіст, культуролаг, кінакрытык, выкладчык, філосаф |
Навуковая сфера | культуралогія, журналістыка, кінакрытыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Максім Расціслававіч Жбанкоў (руск.: Максим Ростиславович Жбанков) (19 студзеня 1958, Мінск, БССР, СССР) — беларускі культуролаг, кінакрытык, журналіст, педагог.
Кандыдат філасофскіх навук (1986), дацэнт.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філасофскае аддзяленне), аспірантуру. У 1986 г. паспяхова абараніў дысэртацыю на тэму «Светапоглядныя перадумовы станаўлення прыродазнаўства» і атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофскіх навук.
Праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах СССР (Рыга, Калінінградская вобласць).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына Максіма, студэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Працоўная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (выкладчыкам філасофіі), Беларускім фондзе Сораса.
У 1992—2012 гг. з’яўляўся нязменным вядучым «Кінаклуба» у мінскім кінатэатры «Победа». З 1997 г. выкладае у «Беларускім Калегіуме»: на першым курсе медыі і камунікацыі, а на другім курсе праводзіць спецыяльную студэнцкую лабараторыю «Аналіз візуальнага тэксту» (напісанне культурадаследчых тэкстаў для сучасных медый).
У 2005—2006 гг. быў загадчыкам аддзела культуры «Белорусской деловой газеты».
З’яўляецца сенатарам[1] і дацэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (г. Вільнюс, Літва)[2]. Працуе таксама вядучым аўтарскіх праграм на радыё «Радыё Рацыя» і тэлеканале «Белсат»[3].
Творчая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Мае шматлікія публікацыі па пытанням сучаснай культуры, у тым ліку ў часопісах «Мастацтва», «Фрагмэнты», «pARTisan», на беларускай службе «Радыё Свабода», на сайце «Наше мнение». Член рэдакцыйнай рады часопіса «pARTisan», калумніст партала «Белорусские новости». Колам навуковых інтарэсаў з’яўляюцца дынаміка культуры, маргінальныя культурныя стратэгіі, масавая культура, сучасны стан беларускай культуры, аналіз візуальных тэкстаў. Яго тэксты перакладаліся на польскую, чэшскую і нямецкую мовы[3].
Сааўтар кнігі «Медыя і камунікацыі». Сааўтар кнігі «Беларусь: сценарии реформ» (2003), дзе ў прыватнасці на пару з філосафам Уладзімірам Мацкевічам аналізаваў рэформу беларускай сістэмы адукацыі[4]. Аўтар ідэі кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» (Мінск, 2004)[5]. У 2013 г. апублікаваў сваю кнігу «NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и „Дажынкамі“» — збор эсэ, якія з’яўляюцца досведам аўтарскага асэнсавання тэндэнцый беларускай культуры апошняга дзесяцігоддзя (2000—2010)[6].
У 2012 і 2013 г. быў членам журы кінафестывалю «Bulbamovie». У 2014 г. быў адным з арганізатараў кінафестывалю «Bulbamovie». У 2015 г. быў адным з арганізатараў і старшынёй журы кінафестывалю «Bulbamovie».
У 2014 г. быў членам журы фестываля мабільнага кіно «velcom Smartfilm» (Беларусь)[7][8].
У 2015 г. быў членам журы міжнароднага кінафестывалю «Cinema Perpetuum Mobile»[9].
Знаёмы і сябруе з многімі дзеячамі беларускага мастацтва і журналістыкі — Андрэем Курэйчыкам[10], Андрэем Кудзіненкам[11], Сяргеем Харэўскім[12], Ігарам Сукманавым[13] і інш.
-
Максім Жбанкоў выступае з публічнай лекцыяй у рамках адукацыйнага праекта «Artes Liberales», арганізаванага Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (Літва) у мінскай галерэі «Ў». Фота 12 лютага 2013 г.
-
Максім Жбанкоў выступае з публічнай лекцыяй у рамках адукацыйнага праекта «Artes Liberales», арганізаванага Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам у мінскай галерэі «Ў». Фота 12 лютага 2013 г.
Зноскі
- ↑ Максим Жбанков Архівавана 25 сакавіка 2016.
- ↑ Медыя і камунікацыя
- ↑ а б Максим Жбанков
- ↑ Как пройти в Европу? Читайте между строк
- ↑ Максим Жбанков: личный топ-10 белорусских альбомов за 2014 год
- ↑ NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамi»
- ↑ smartfilm Архівавана 13 лютага 2015.
- ↑ Журы Архівавана 26 лістапада 2015.
- ↑ Анонс: впервые в Витебске Cinema Perpetuum Mobile!; МИНЧАНЕ СНОВА ЗАПУСТЯТ ВЕЧНЫЙ КИНОДВИГАТЕЛЬ: ЗАВТРА ОТКРЫВАЕТСЯ ФЕСТИВАЛЬ CINEMA PERPETUUM MOBILE Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ «Затянутый анекдот» и кино, которое вошло в историю: критики о премьере «ГараШа» Андрея Курейчика Архівавана 8 снежня 2015.
- ↑ Андрей Кудиненко: время партизан(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 13 лістапада 2015.
- ↑ Калекцыянер неба. Прадмова Максіма Жбанкова да кнігі Сяргея Харэўскага «100 твораў ХХ стагоддзя»
- ↑ Максима Жбанкова исключили из жюри кинопрессы «Лістапада»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь: сценарии реформ / ред. Алесь Антипенко, Валер Булгаков. — Варшава : Фонд имени Стефана Батория, 2003. — 367 с.
- Жбанков, М. NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамі» / М. Жбанков. — Вильнюс : ЕГУ, 2013. — 268 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Максім Расціслававіч Жбанкоў
- Спіс публікацый Максіма Жбанкова на партале «Белорусские новости» // naviny.by
- Максим Жбанков // nmnby.eu
- Максім Жбанкоў на сайце агентства Белапан Архівавана 5 сакавіка 2016. // belapan.com
- Максім Жбанкоў на сайце «Белинтеллектуалс» Архівавана 14 лістапада 2013. // belintellectuals.eu
- Интервью Радио Свобода // www.svaboda.org
- Максім Жбанкоў. «Культура сьмецьця» і «сьмецьце культуры» // Фрагмэнты
- Максім Жбанкоў. І культура згоды, і культура супраціву аднолькава небяспечныя // euroradio.fm
- Максим Жбанков. КУЛЬТ-ТУРЫ. Кварта арта Архівавана 4 сакавіка 2016. // np.by/
- Алесь Пехціеў. Максім Жбанкоў: Неабходная дэнацыяналізацыя беларускага кіно Архівавана 5 сакавіка 2016. // udf.by
- Сергей Пульша. Как пройти в Европу? Читайте между строк // naviny.by
- Медыя і камунікацыя // ehu.lt
- NO STYLE. Белкульт между Вудстоком и «Дажынкамi» // ehu.lt
- Максім Жбанкоў: "Усё, што я рабіў у розных сфэрах, было шляхам да маёй уласнай свабоды // svaboda.org
- Как белорусы понимают демократию // dw.com
- «Дастиш фантастиш»: киноистерика на экране и в жизни Архівавана 22 красавіка 2010. // interfax.by
- Відэаінтэрв'ю з Максімам Жбанковым у праграме «жизнь-малина»
- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Беларускага Калегіюма
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Белсата
- Кандыдаты філасофскіх навук
- Выпускнікі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Беларусі
- Культуролагі Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Крытыкі Беларусі