Васіль Карпавіч Шчарбакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Карпавіч Шчарбакоў
Дата нараджэння 27 лютага 1898(1898-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 чэрвеня 1938(1938-06-29) (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Васіль Карпавіч Шчарбакоў (27 лютага 1898, в. Дубраўка, Аршанскі павет — 29 чэрвеня 1938 Мінск, НКУС) — беларускі гісторык. Акадэмік БелАН (1931). Доктар гістарычных навук (1934).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Харкаўскую вышэйшую партыйную школу (1923). Загадчык сектара навукі і асветы пры ЦК КП(б)Б (з 1930). Віцэ-прэзідэнт АН БССР (1931—1935), сакратар АН БССР (19351937). У 1931—1937 гг. намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута гісторыі АН БССР. У 1931–1934 гг. прафесар Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі, Мінскага педагагічнага інстытута і БДУ. Першы дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1934). У жніўні 1936 выключаны з КП(б)Б. Арыштаваны НКУС 21 ліпеня 1937. У чэрвені 1938 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да выключнай меры пакарання і расстраляны. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 ліпеня 1957[1].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi i белапольская акупацыя. Мн.: Белдзяржвыд, 1930.
  • Класавая барацьба i гiстарычная навука на Беларусi. Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
  • Нарыс гісторыі Беларусі. Ч.1. Мн.: Выд-ва Бел. Акад. навук, 1934.
  • Сялянскi рух i казацтва на Беларусi ў эпоху феадалiзма. Мінск, 1935.

Праца «Класавая барацьба і гістарычная навука на Беларусі» стала здабыткам не толькі савецкага перыяду беларускай, але і агульнасавецкай гістарыяграфіі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў гонар В. Шчарбакова ўсталявана мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталин. репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача.. — Мн: Навука i тэхнiка, 1992. — С. 118. — 120 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-343-01246-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]