Вуліца Акадэміка Купрэвіча (Мінск)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вуліца Акадэміка Купрэвіча)
Акадэміка Купрэвіча Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Першамайскі раён |
Працягласць | 1,6 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Уручча |
Ранейшыя назвы | Жодзінская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Акадэміка Купрэвіча (руск.: улица Академика Купревича) — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска, у жылым раёне Уручча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова насіла назву вуліца Жодзінская. У 1997 годзе вуліцы было прысвоена імя выдатнага беларускага біёлага і міколага Васіля Феафілавіча Купрэвіча.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Мае складана выгнутую форму. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Францыска Скарыны каля МКАД, з паўднёва-ўсходняга боку прымыкае вуліца Праграмістаў, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Шугаева — Русіянава, пераходзячы ў апошнюю. Даўжыня вуліцы складае каля 1,6 км.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 1 — Беларускі парк высокіх тэхналогій
- № 3 — Канюшына Парк
- № 3б — EPAM
- № 5/2 — Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Узведзены як частка комплексу інстытутаў біяарганічнай хіміі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР (архітэктар М. Вінаградаў, І. Вінаградаў, Г. Гераўкер)[1].
- № 7 — Інстытут геалагічных навук НАН Беларусі. Узведзены як частка комплексу інстытутаў біяарганічнай хіміі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР (архітэктар М. Вінаградаў, І. Вінаградаў, Г. Гераўкер)[1].
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 2 — Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі
- № 4 — гасцініца «IT Time»
- № 10 — Фізіка-тэхнічны інстытут і Інстытут жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі.
- № 14 — офісны будынак
- № 16 — жылы дом (будуецца)
- гандлёвы цэнтр (будуецца)
- (вул. Русіянава, 51) — Дыспетчарская станцыя «Уручча-2»
Паркі
[правіць | правіць зыходнік]На рагу вуліц Акадэміка Купрэвіча і Шугаева размешчаны Музей валуноў.
Мемарыяльныя дошкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мемарыяльная дошка Мікалаю Фёдаравічу Бліадухо, беларускаму геолагу і акадэміку АН БССР, на будынку Інстытута геалагічных навук НАН Беларусі (дом № 7). Устаноўлена ў 1979 г[2].
- Мемарыяльная дошка Яўмену Рыгоравічу Канавалаву, беларускаму вучонаму ў галіне машынабудавання і акадэміку АН БССР, на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (дом № 10), у якім ён працаваў. Устаноўлена ў 1977 г[2].
- Мемарыяльная дошка Васілю Пятровічу Севярдэнку, беларускаму вучонаму ў галіне металазнаўства і акадэміку АН БССР, на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (дом № 10). Устаноўлена ў 1980 г[2].
Зноскі
- ↑ а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Акадэміка Купрэвіча (Мінск)