Ваўнянка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ваўнянка
Lactarius torminosus 041031w.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius torminosus (Schaeff.) Pers. 1797

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  152948
EOL  188308
MB  228133

Ваўня́нка ружовая, Вяўнянка[1], Ваўнуха (Lactarius torminosus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шапка дыяметрам 4—10 см, пукатая, потым шырокалейкападобная, з падагнутым уніз пушыстым краем, чырванавата-ружовая, з выразнымі канцэнтрычнымі зонамі, сухая або слізкаватая, лямцава-валасістая. Мякаць шчыльная, светла-крэмавая, з белым едкім млечным сокам, са слаба смалістым пахам. Пласцінкі прырослыя або зыходзячыя, белаватыя, потым жаўтавата-ружаватыя. Ножка цыліндрычная, пустая, гладкая, святлейшая за шапку.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырана ў Еўропе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы; на Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі ў лясах розных тыпаў, асабліва ў бярэзніках (утварае з бярозай мікарызу). Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліпені—кастрычніку.

Спажыванне[правіць | правіць зыходнік]

Ядомы грыб (спажываецца салёны пасля вымочвання або адварвання). У некаторых краінах (Германіі, Польшчы) лічыцца ядавітым.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]