Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўрапейская Хартыя рэгіянальных моў або моў меншасцей
     Дзяржавы, што падпісалі і ратыфікавалі Хартыю     Дзяржавы, што падпісалі, але не ратыфікавалі Хартыю     Дзяржавы, што не падпісалі і не ратыфікавалі Хартыю     Дзяржавы, што не з'яўляюцца членамі Савета Еўропы[1]
     Дзяржавы, што падпісалі і ратыфікавалі Хартыю     Дзяржавы, што падпісалі, але не ратыфікавалі Хартыю     Дзяржавы, што не падпісалі і не ратыфікавалі Хартыю     Дзяржавы, што не з'яўляюцца членамі Савета Еўропы[1]
Дата падпісання 5 лістапада 1992
Месца падпісання Страсбург
Увайшоў у сілу 1 сакавіка 1998
Бакі 33 дзяржавы
Месца захоўвання офіс Генеральнага Сакратара Савета Еўропы
Мовы англійская і французская
Сайт coe.int/t/dg4/education/…

Еўрапе́йская Ха́ртыя рэгіяна́льных моў або моў ме́ншасцей — адна з еўрапейскіх дамоў, прынятая ў 1992 годзе пад эгідаю Савета Еўропы з мэтай абароны і прасоўвання гістарычных моў або моў меншасцей у Еўропе, падрыхтоўку да якой ажыццявіла Пастаянная Канферэнцыя па мясцовых і рэгіянальных уладах Еўропы. Фактычныыя палажэнні былі складзены Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы на аснове рэкамендацыяў Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы — арганізацыі, што ўтварылася ў выніку рэарганізацыі Пастаяннай Канферэнцыі.

Асноўныя прынцыпы[правіць | правіць зыходнік]

Палажэнні Хартыі прадугледжваюць падтрымку мовам, што традыцыйна выкарыстоўваюцца грамадзянамі дзяржаў-падпісантаў Хартыі і пры гэтым у значнай ступені адрозніваюцца ад афіцыйнай мовы/мовы большасці, маюць пэўную тэрытарыяльную аснову або выкарыстоўваюцца ў межах усяе дзяржавы. Зыходзячы з азначанага, Хартыя не прадугледжвае падтрымку моў мігрантаў або моў, што разглядаюцца ўладамі дзяржавы як дыялект афіцыйнай мовы або мовы большасці. Падтрымку з боку Хартыі таксама могуць атрымаць мовы, якія не маюць дзяржаўнага статусу, але маюць афіцыйны статус у якой-небудзь адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы краіны (напрыклад, каталонская мова ў Каталоніі). З іншага боку, палажэнні Хартыі могуць не распаўсюджвацца на мовы, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі, але фактычна ёсць мовамі меншасці (напрыклад, ірландская мова ў Рэспубліцы Ірландыя). Існуюць прэцэдэнты падпісання Хартыі, але наступнай пасля гэтага Канстытуцыйнай забароны дзеяння Хартыі (Францыя).

Палажэнні Хартыі прапаноўваюць усім дзяржавам-падпісантам вялікі набор сродкаў для абароны і заахвочвання выкарыстання мясцовых гістарычных рэгіянальных моў або моў меншасцей. Палажэнні Хартыі прадугледжваюць два ўзроўні абароны рэгіянальных моў, аднак усе дзяржавы-падпісанты мусяць прытрымлівацца прынамсі мінімальнага ўзроўню падтрымкі. Дзяржава-падпісант таксама можа ўзяць на сябе абавязацельствы па вышэйшым узроўні падтрымкі мовы, у выніку чаго дзяржава-падпісант абавязваецца ўзяць на сябе забеспячэнне не менш як 35 захадаў па абароне моў.

Мовы, што знаходзяцца пад абаронай паводле Хартыі[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзены пералік краін-падпісантаў Хартыі, а таксама мовы, што атрымалі ў іх падтрымку пасля ратыфікацыі Хартыі. У дужках прыведзеная дата ратыфікацыі[2].

Сцяг Арменіі Арменія (25 студзеня 2002)

Сцяг Аўстрыі Аўстрыя (28 чэрвеня 2001, ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі)

Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна (21 верасня 2010)

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (27 сакавіка 2001. Ніжэй пералічаныя мовы, ратыфікаваныя ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама мовы, ратыфікаваныя па-за Каралеўствам — на Кароннай Зямлі Востраў Мэн)

Сцяг Іспаніі Іспанія (9 красавіка 2001)

Сцяг Даніі Данія (8 верасня 2000. Хартыя не закранае фарэрскую і грэнландскую мовы, што маюць уласны афіцыйны статус у адпаведных аўтаноміях)

Сцяг Кіпра Кіпр

Сцяг Венгрыі Венгрыя (26 красавіка 1995)

Сцяг Ліхтэнштэйна Ліхтэнштэйн (18 лістапада 1997)

  • адсутнічаюць

Сцяг Люксембурга Люксембург (22 чэрвеня 2005)

  • адсутнічаюць[4]

Сцяг Нарвегіі Нарвегія (10 лістапада 1993)[5]

Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (2 мая 1996)

Сцяг Германіі Германія (16 верасня 1998. Ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі)

Сцяг Польшчы Польшча (12 лютага 2009)

Сцяг Румыніі Румынія (24 кастрычніка 2007)

Сцяг Славакіі Славакія (5 верасня 2001)

Сцяг Славеніі Славенія (4 кастрычніка 2000)

Сцяг Сербіі Сербія (15 лютага 2006. Ратыфікаваная 22 снежня 2005 года ў часы існавання Сербіі і Чарнагорыі)

Сцяг Украіны Украіна (19 верасня 2005. Мовы не ўказаныя па прыметніках, аднак ратыфікаваныя «мовы наступных нацыянальных меншасцей». У пералік не трапілі русіны, якія ва Украіне лічацца этнічнай групай украінцаў. Фактычнае выкарыстанне маюць толькі некаторыя з ратыфікаваных моў)

Сцяг Фінляндыі Фінляндыя (9 лістапада 1994)

Сцяг Харватыі Харватыя (5 лістапада 2007)

Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя (15 лютага 2006)

Сцяг Чэхіі Чэхія (15 лістапада 2006)

Сцяг Швейцарыі Швейцарыя (23 снежня 1997)

Сцяг Швецыі Швецыя (9 лютага 2000)

Зноскі

  1. European Charter for Regional or Minority Languages CETS No.: 148 (англ.) (Афіцыйны партал Савета Еўропы). Савет Еўропы. Праверана 16 сакавіка 2014.
  2. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны Сайт Савета Еўропы. Савет Еўропы. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 17 сакавіка 2014.
  3. Aplicación de la Carta en España, Segundo ciclo de supervisión (ісп.). Праверана 16 сакавіка 2014.
  4. Application on the Charter in Luxembourg. Report of the Committee of Experts on the Charter (англ.). Савет Еўропы. Праверана 16 сакавіка 2014.
  5. Гл. справаздачу на афіцыйнай старонцы Міністэрства Культуры Нарвегіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]