Даўляды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Даўляды
Краіна
Каардынаты
Часавы пояс
СААТА
3238804076
{{{1}}} на карце Беларусі
Даўляды (Беларусь)
Даўляды
Даўляды (Беларусь)
Даўляды

Даўляды́[1] — былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Населены пункт уваходзіў у склад Вербавіцкага сельсавета. Месціцца за 52 км на паўднёвы ўсход ад Нароўлі, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі КалінкавічыОўруч і за 160 км ад Гомеля. На ўсходзе пойма ракі Прыпяць. Аўтадарогай вёска звязана з Хойнікамі[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая пісьмовая згадка пра паселішча захавалася ў апісанні Чарнобыльскага замку 1552 года. Там вёска называлася Даўгляды або Даўглядцы[3][2].

Паводле яўрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў, у Даўляды пражывала некалькі яўрэяў Чарнобыльскага кагалу[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Даўляды ўключаны ў Рэчыцкую акругу Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 годзе ў складзе Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыі[5].

Паводле Брэсцкага дагавора, вёска трапіла да УНР. Населены пункт спачатку ўключаны ў склад Дзёрнавіцкай воласці Рэчыцкага павета, а потым у часова створаную Палескую губерню. З 18 мая 1918 года тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[6].

З 1924 па 1927 год — цэнтр сельсавета ў Нараўлянскім раёне (Гомельская губерня, Расійская СФСР). 4 снежня 1926 году вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1929 годзе ў Даўляды стварылі калгас, працавала школа і паштовае аддзяленне. Да 26 ліпеня 1930 і з 21 чэрвеня 1935 — у складзе Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 — Палескай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны немцамі забіты 28 жыхароў вёскі. У лістападзе 1943 года ў баях за населены пункт загінулі 10 савецкіх вайскоўцаў, якіх пахавалі ў брацкай магіле ў цэнтры Даўляды. З 8 студзеня 1954 года вёска ў складзе Гомельскай вобласці, з 25 снежня 1962 года — Ельскага раёна. 6 студзеня 1965 года яе вярнулі ў склад Нараўлянскага раёна. У вёсцы месціліся 8-гадовая школа, дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня і крама[2].

4 мая 1986 году, у сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, да якой менш за 15 км, жыхароў вёскі (183 сям’і) вывезлі ў пасёлак Ператрутаўскі Варатын (Савіцкі сельсавет, Калінкавіцкі раён)[7]. З ліпеня 1988 года паселішча знаходзіцца ў складзе Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Ад цэнтра Даўляды ў некалькі бакоў адыходзяць кароткія вуліцы. На паўночным захадзе дугападобная вуліца. Двухбаковая, драўляная забудова сядзібнага тыпу[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1909 год — 544 жыхары (74 двары)[8]
  • 1986 год — 474 жыхары (183 сям’і і двары)
  • 1959 год — 498 жыхароў

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU). С. 246
  2. а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005. — 520 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0330-6. С. 140 — 141
  3. Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 588
  4. Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 303, 392, 712
  5. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  6. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  7. Анатоль Кляшчук. Цяпер і 15 гадоў таму : газэта. — 19 лютага 2012. — № 80 (27195). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  8. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 52

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]