Ёдзі (возера)
| Ёдзі | |
|---|---|
| Возера Ёдзі | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 131,8 м |
| Даўжыня | 1,60 км |
| Шырыня | 0,52 км |
| Плошча | 0,61 км² |
| Аб’ём | 0,00484 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 3,74 км |
| Найбольшая глыбіня | 19,7 м |
| Сярэдняя глыбіня | 7,9 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 0,25—0,26 ‰ |
| Празрыстасць | 3,4 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 4,4 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Ёдзі, Ёдава, Ёдаўскае[1] — возера ў Беларусі, у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад горада Астравец, каля вёсак Ёдзі і Пашкуны, у басейне ракі Страча. Належыць да групы Сарачанскай групы азёр.
Плошча Ёдзі складае 0,61 км². Найбольшая глыбіня возера — 19,7 м, сярэдняя — 9,7[1] м. Даўжыня возера — 1,60 км, найбольшая шырыня — 0,52 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,84 млн м³. Даўжыня берагавой лініі — 3,74 км, плошча вадазбору — 4,4 км². Празрыстасць вады ў возеры складае 3,4 м, мінералізацыя — 0,25—0,26[1] г/л.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход[1]. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—10 м, разараныя. На поўдні вышыня схілаў складае 8—15 м, парослыя лесам. Берагі возера зліваюцца з схіламі. На паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе берагі сплавінныя. У паўднёва-ўсходняй частцы берагавая лінія ўтварае мелкаводны заліў[1].
Дно вадаёма плоскае. Мелкаводдзе да глыбіні 2—4 м высланае пяском і апясчаненымі адкладаннямі. На большых глыбінях дно высланае сапрапелем. Глыбіні да 2 м займаюць каля 20 % плошчы возера[1].
Возера эўтрофнае, слабапраточнае[1]. Шырыня паласы зарастання складае 10—70 м. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 2[1] м.
У Ёдзі ўпадаюць 4 ручаі, а на паўднёвым усходзе возера злучанае пратокай з возерам Гульбеза.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- О.Ф. Якушко и др. Азёры Беларусі = Озёра Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1988. — 216 с.
- Курловіч М. М. Ёдзі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 270.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Морфометрические параметры озёр Гродненскойобласти // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 30 кастрычніка 2020. (руск.)
