Альшанка (возера)
Альшанка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,5[1] м |
Даўжыня | 1,68 км |
Шырыня | 0,31 км |
Плошча | 0,36 км² |
Аб’ём | 0,00203 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,95 км |
Найбольшая глыбіня | 11,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 5,6 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,25 ‰ |
Празрыстасць | 3,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,2 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | пратока |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Альша́нка[2] — возера ў Беларусі, у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозка (прыток Крывінкі) за 13 км на паўночны ўсход ад горада Сянно, за 1 км на поўдзень ад аграгарадка Ходцы, каля вёскі Карпавічы.
Плошча паверхні возера 0,36 км². Даўжыня 1,68 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11,1 км, сярэдняя 5,6 м.
Даўжыня берагавой лініі 3,95 км. Аб’ём вады 2,03 млн м³.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, на поўначы і поўдні вышынёй 7—12 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, у заходняй і паўночна-ўсходняй частках забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 2—4 м выслана гліністым ілам. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 % плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Абразцы. Упадаюць ручаі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 4 м.
У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
- ↑ БелЭн 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Курловіч М. М. Альшанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Альшанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 289. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 202. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-48. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)