Белагаловае
Белагаловае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 185,9[1] м |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,24 км² |
Аб’ём | 0,0002[2] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,82 км |
Найбольшая глыбіня | 2[2] м |
Басейн | |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Белагаловае, Белагалоўе — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Страча, за 25 у напрамку на паўночны захад ад горада Мядзел, за 6,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Канстанцінава, за 0,2 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Р45.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Белагалоўе балцкага паходжання.
Тыпалагічна можна суаднесці з двухасноўнай назвай ракі Балагалоўка (рус. Бологоловка), прытока верхняга цячэння сожскай ракі Віхра на Смаленшчыне. Першая аснова гэтай назвы — літоўскае balas, baltas «белы» (яно ж і ў балцкай назве ракі Балы на прыпяцкім правабярэжжы[3]). Другая аснова ад літоўскага galva «галава; перад, верх»[4].
Такога ж паходжання, ужо ў перакладным выглядзе, мяркуецца тапонім Белы Верх[5] (< *Bal(t)-, Gal(v)-) на Павоччы (на дамінуючым узвышшы, з якога расцякаюцца ў розныя бакі прытокі рэк Жыздра, Рэсята, Выцебець).
Назва возера Белагалоўе таксама найімаверней матываваная семантыкай рачных вярхоў. З яго выцякае пратока ў возера Вялікая Швакшта (цяпер Вялікія Швакшты), з якога пратока ў возера Малая Швакшта, а з яго — рака Страча.
Процілеглая, чым у назве возера Белагалоўе, «колеравая» семантыка ў назве іншага прытока возера Вялікая Швакшта ракі Едупа[6] (на яе вярхах паселішча Едупа, вядомае з такой назвай з 1472 года, сёння Ёдаўцы), ад літоўскага Juod-upė «Чорная рака» (juodas «чорны», upė «рака»).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,82 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады ў возеры каля 0,2 млн м³. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны забалочаныя. Вышыня схілаў складае 1—2 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя, забалочаныя. На захадзе ў Белагаловае ўпадае ручай. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у возера Вялікія Швакшты[1][7].
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, укляя і іншыя віды рыб[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1980 год. (руск.)
- ↑ а б Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 1. (руск.)
- ↑ О. Н. Трубачев. Труды по этимологии: Слово. История. Культура. Т. 4. Москва, 2009. С. 497, 594.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 177.
- ↑ Урочище Белый Верх
- ↑ Деревня Иодовцы
- ↑ а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 1. (руск.)
- Общая характеристика озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 14 кастрычніка 2020. (руск.)