Перайсці да зместу

Невежа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Невежа)
Не́вежа
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 137,3[1] м
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 1 км
Плошча 0,93 км²
Даўжыня берагавой лініі 4,5 км
Найбольшая глыбіня 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 79,2 км²
Упадаюць Жэльцанка, ручай
Выцякаюць Невежа
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Не́вежа (Беларусь)
Не́вежа
Не́вежа
Не́вежа (Віцебская вобласць)
Не́вежа
Не́вежа
Map

Не́вежа — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Сосніца, за 35 км на паўночны ўсход ад горада Полацк.

Назва балцкага паходжання.

Корань Vež-  — фанетычны варыянт кораня Važ-, які ў назве літоўскай ракі Važ-upė[2].

Ад індаеўрапейскага *ṷegh- «рухацца, цягнуць, везці»[3], адкуль літоўскае vežti «везці», važiuoti «ехаць».

Гідранімічныя аналагі — назва нёманскай ракі Нявежа, ракі Нявежа (рус. Невежа) на Павоччы (прыток Упы)[4].

Нявежская назва значыць «Нехуткаплыннае (возера)».

Плошча паверхні возера 0,93 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 1 км, найбольшая глыбіня 3 м, даўжыня берагавой лініі больш за 4,5 км. Плошча вадазбору 79,2 км².

Катлавіна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы вышыні вышынёй да 13 м, сярэдне стромкія. На захадзе і поўдні схілы вышынёй да 5 м, спадзістыя, пясчаныя, пад хмызняком.

Возера праточнае. Упадае ручай і на паўночным усходзе рака Жэльцанка, выцякае рака Невежа.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

  1. Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 368—369.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1118—1120.
  4. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 70.