Сосна (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сосна, Віцебскі раён)
Со́сна
У сярэдзіне — востраў
У сярэдзіне — востраў
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 163,5 м
Даўжыня 2,64 км
Шырыня 0,82 км
Плошча 1,1 км²
Аб’ём 0,00401 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,53 км
Найбольшая глыбіня 9,4 м
Сярэдняя глыбіня 3,5 м
Гідралогія
Салёнасць 0,13—0,16 ‰
Празрыстасць 3 м
Басейн
Плошча вадазбору 5 км²
Упадаюць ручаі
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Со́сна (Беларусь)
Со́сна
Со́сна
Со́сна (Віцебская вобласць)
Со́сна
Со́сна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Со́сна, Доўжа — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Лужаснянка, за 12 км у напрамку на поўнач ад Віцебска.

Плошча возера складае 1,1 км², даўжыня 2,64 км, максімальная шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,53 км. Найбольшая глыбіня 9,4 м, сярэдняя — 3,5 м. Аб’ём вады 4,01 млн м³. Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў, падзеленых пакрытым хваёвым лесам востравам плошчай 0,015 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны ад 5—7 да 10—15 метраў.
Найбольшыя глыбіні на паўночна-ўсходнім плёсе. Берагі возера часткова зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўднёвым усходзе забалочаныя. Мелкаводдзе шырынёй да 100 м займае каля 24 % плошчы возера.
Дно возера да глыбінь 3 м пясчанае, глыбей выслана глеем і крэменязёмістым сапрапелем. Водная маса добра насычана кіслародам.

Надводная расліннасць займае прыбярэжную паласу да 30 м. Да глыбіні 3,2 м растуць рдзесты, эладэя канадская, гарлачыкі.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае некалькі ручаёў. Злучана пратокамі з азёрамі Бутыкі (Бу́тыка[1]) і Баранаўскае. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Храпаўлянка.

У возеры водзяцца акунь звычайны, плотка, краснапёрка, шчупак звычайны, лінь, мянтуз, верхаводка, карась. Сустракаецца вугор.

На беразе возера размешчаны вёскі Шылы, Доўжа, спартыўна-аздараўленчая база. Уздоўж возера праходзіць аўтамабільная дарога Р115 (Віцебск — Гарадок). На беразе возера ўздоўж аўтамабільнай дарогі зона адпачынку.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 363. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]