Танай
Танай | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 165,7[1] м |
Даўжыня | 0,95 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 0,55 км² |
Аб’ём | 0,00091 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,12 км |
Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,6 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,075 ‰ |
Празрыстасць | 2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,61 км² |
Выцякаюць | рака Танайка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Тана́й — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне ў басейне ракі Аўсянка, за 26 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 1 км на поўдзень ад вёскі Вярэчча.
Плошча возера 0,55 км². Даўжыня возера 0,95 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,6 м. Даўжыня берагавой лініі 3,12 км. Аб’ём вады 0,91 млн м³. Плошча вадазбору 3,61 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны пераважна стромкія вышынёй 5—10 м, на поўначы і захадзе невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя, на поўначы і ўсходзе часткова тарфяністыя вышынёй 0,1—0,3 м. Пойма шырынёй 100—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Колернасць вады 60°. Возера эўтрофнае. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Прыбярэжная надводная расліннасць пашырана на адлегласці 10—60 м ад берага да глыбіні 1,7 м. Выцякае рака Танайка.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, лінь, краснапёрка, акунь рачны і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тана́й // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 416. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Уласаў Б. П. Тана́й // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 77. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Тана́й // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 365. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)