Танай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танай
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 165,7[1] м
Даўжыня 0,95 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 0,55 км²
Аб’ём 0,00091 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,12 км
Найбольшая глыбіня 2,7 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць 0,075 ‰
Празрыстасць 2 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,61 км²
Выцякаюць рака Танайка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Танай (Беларусь)
Танай
Танай
Танай (Віцебская вобласць)
Танай
Танай
Map

Тана́й — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне ў басейне ракі Аўсянка, за 26 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 1 км на поўдзень ад вёскі Вярэчча.

Плошча возера 0,55 км². Даўжыня возера 0,95 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,6 м. Даўжыня берагавой лініі 3,12 км. Аб’ём вады 0,91 млн м³. Плошча вадазбору 3,61 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны пераважна стромкія вышынёй 5—10 м, на поўначы і захадзе невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя, на поўначы і ўсходзе часткова тарфяністыя вышынёй 0,1—0,3 м. Пойма шырынёй 100—300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Колернасць вады 60°. Возера эўтрофнае. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю). Прыбярэжная надводная расліннасць пашырана на адлегласці 10—60 м ад берага да глыбіні 1,7 м. Выцякае рака Танайка.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, лінь, краснапёрка, акунь рачны і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]