Воўна альпакі
Воўна альпакі — тэкстыльны матэрыял, выраблены з поўсці альпак — паўднёваамерыканскіх прадстаўнікоў сямейства Вярблюдавыя (Camelidae)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Альпака адносіцца да прыручаных вярблюдавых. Гэты від сямейства прыбыў у Паўднёвую Амерыку 2,5 мільёна гадоў таму. Каля 6000 гадоў таму альпакі (вельмі імаверна) пайшлі ад вікуньяў[2]. Воўна альпак высока шанавалася на працягу цэлага тысячагоддзя, але пасля іспанскага ўварвання альпак доўгі час трымалі толькі на мяса. У сярэдзіне XIX стагоддзя шэрсць альпак пачалі завозіць у Еўропу, а з XX стагоддзя альпак сістэматычна разводзяць для атрымання высакаякаснай воўны. У пачатку XXI стагоддзя колькасць жывёл ацэньвалася ў 3,5 мільёна галоў, а сусветная вытворчасць сырой воўны складала 4000 тон (каля 90 % у Перу).
Стрыжка воўны альпак
[правіць | правіць зыходнік]Тэкстыльныя валокны атрымліваюць з двух відаў альпак: каля 90 % з іх — huacyaya (са злёгку кучаравай поўсцю) і 10 % suri (таўсцейшая поўсць, амаль гладкая, шаўкавістыя бліскучыя валокны, вельмі мала грубых валасінак). Поўсць вырастае прыкладна на 100—125 мм у год, стрыжка ў асноўным вырабляецца ўручную з атрыманнем каля 3 кг сырой воўны[3].
Уласцівасці воўны альпакі
[правіць | правіць зыходнік]Поўсць альпакі змяшчае каля 10 % грубых валокнаў (валасінак). Уласцівасці спрадзеных валокнаў: таўшчыня самага тонкага ― менш за 20 мкм і самага тоўстага ― больш за 30 мкм, даўжыня ― 6-15 см, трываласць ― каля 16 сН/тэкс[4], лінейная шчыльнасць ― 8,0 дтэкс, удзельная вага ― 1,3 г/см³[5].
Валокны злёгку скручаныя (прыкладна 2 скруткі на сантыметр, у параўнанні з авечай поўсцю з 6 скруткамі), з мікраскапічнымі паражнінамі (цеплаізаляцыя), з нізкай успрымальнасцю да скатвання, усаджванне больш моцнае, чым у воўны авечак, маецца каля 20 колераў адценняў[3].
Апрацоўка воўны альпакі
[правіць | правіць зыходнік]Вымытая і абезвалошаная воўна альпакі можа быць апрацавана з дапамогай тэхналогіі прадзення пасля адпаведнай адаптацыі да звычайных машын. Уласцівасці валокнаў і мінімальны памер частак пражы абумоўліваюць адносна высокія вытворчыя выдаткі (напрыклад, часальныя машыны працуюць з вельмі нізкай прадукцыйнасцю каля 15 кг за гадзіну, больш за 8 абрываў пражы на кілаграм на колцапрадзільных машынах ).
Большая частка матэрыялу перапрацоўваецца ў камвольную пражу, толькі меншая частка перапрацоўваецца ў кардаваную пражу. Пража ад 100 % альпак павінна ўтрымліваць не менш за 40 валокнаў у папярочным перасеку, што азначае максімум 20 тэкс. Трываласць адзінкавай пражы ледзь перавышае 5 сН/тэкс, шляхам трашчэння і змешвання воўны альпакі з тонкай авечай воўнай трываласць можна павялічыць на 20—30 %.
З пражы вырабляюць больш вязанага , чым тканага тэкстылю. Навобмацак вязаныя рэчы з воўны альпакі мякчэйшыя за вырабы з авечай воўны[4].
Аб спосабе прамысловай перапрацоўкі пражы з альпакі ў тканіны або трыкатаж да гэтага часу (2016) нічога не апублікавана. Вядомы толькі прыклады аматарскай вытворчасці пражы і тканін[6].
Выкарыстанне тэкстылю з воўны альпакі
[правіць | правіць зыходнік]З воўны альпакі вырабляюць ніткі для ручнога вязання, вязаныя рэчы (часцей камвольныя): верхняе адзенне, хатні тэкстыль, тканіны, штучны мех, коўдры, шалі[3].
Цэны на прадукцыю з альпакі (2016): шаль — €50—200, світар — €100—300, шкарпэткі — €10, коўдра — €350[7].
Зноскі
- ↑ texsite.info(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2023. Праверана 2 мая 2023.
- ↑ bonnydoonalpacas.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2023. Праверана 2 мая 2023.
- ↑ а б в Kozlowski: Handbook of natural fibres, Volum 1, Woodhead Publishing 2012, ISBN 978-1-84569-697-9, str. 202—209
- ↑ а б Wang: The quality and processing performance of alpaca fibres", Rural Industries Research and Development Corporation 2003, ISBN 0642-58694-2
- ↑ dnfi.org .
- ↑ youtube.com .
- ↑ edlerzwirn.com .
Воўна альпакі на Вікісховішчы |