Перайсці да зместу

Бастон (тканіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бастон (фр.: boston — ад назвы горада Бостан) — чыставаўняная тканіна саржавага перапляцення, якая выпрацоўваецца з грабэннай мерынасавай пражы сярэдніх і высокіх нумароў (тонкай), скручанай у 2 і больш нітак.

Бастон выпускаецца галоўным чынам гладкаафарбаваным у цёмныя колеры (сіні, чорны, карычневы).

Адрозніваецца падвышанай зносаўстойлівасцю.

  • Басто́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 342. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Бостон // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / ред. И. М. Скворцов и др. — М.: Государственное Научное издательство «Большая Советская энциклопедия» — 1959. (руск.)