Каразея
Выгляд
Каразея | |
---|---|
Матэрыял | воўна[1] |
Метад вырабу | твіл[1] |
Каразея — грубая шарсцяная тканіна няшчыльнай фактуры, вядомая з XIII стагоддзя.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Каразеяй называюць грубую шарсцяную тканіну няшчыльнай фактуры, з касой ніткай. На Русі вядомая з XV стагоддзя, як разнавіднасць мясцовых даматканых тканін, з якіх пераважна выраблялі верхняе адзенне. Вырабы з каразеі характэрныя для традыцыйнага касцюма сялян. У рускай арміі выкарыстоўвалася для шыцця мундзіраў[2]. У пазнейшыя часы выкарыстоўвалася на падшэўку пад сукно[3].
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назва паходзіць ад месца першапачатковай вытворчасці падобнай тканіны ў 1262 годзе, англійскай вёскі Керсі (англ.: Kersey) у графстве Суфалк[4].
Зноскі
- ↑ а б Kerridge E. Textile Manufactures in Early Modern England — С. 5.
- ↑ Каразея // Словарь ткача. Сайт Telarian.ru . Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2018.
- ↑ Карпова И. А. Толково-исторический словарь русского языка: ткани. — М.: Флинта, 2011. − 218с. ISBN 978-5-9675-1200-9
- ↑ Eric Kerridge Textile manufactures in early modern England. Manchester: Manchester Univ. Press. 1985. ISBN 978-0-7190-2632-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беловинский Л. В. Каразея // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 267. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Каразея // Толковый словарь живого великорусского языка : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.